Прывакзальная плошча (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прывакзальная плошча
Магілёў
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў

Прывакзальная плошча — плошча ў Магілёве, размешчана перад галоўным фасадам чыгуначнага вакзала. Важны транспартны цэнтр горада.

Прывакзальная плошча ў пачатку XX ст.

Фарміраванне плошчы пачалося ў сувязі з пракладкай чыгункі Пецярбург-Адэса і будаўніцтвам у 1902 годзе будынка чыгуначнага вакзала. Плошча прамавугольная ў плане (80х55 м). Сувязь з цэнтрам горада ажыццяўляецца па Першамайскай вуліцы. У 1966 годзе пабудаваны будынак білетных кас, у 1985 — багажнае аддзяленне (арх. В. Кільчыцкі) На плошчу выходзіць 3-павярховы жылы дом, з прадуктовым магазінам, з процілеглага боку плошчы прылягае сквер.

На будынку білетных кас у 1966 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар кіраўнікоў і ўдзельнікаў падпольных груп, якія дзейнічалі на чыгуначным вузле горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Привокзальная площадь // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Плошчы Магілёва