Мемарыяльная дошка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мемарыяльная дошка Уладзіміру Караткевічу ў Мінску (вул. Карла Маркса, 36)

Мемарыяльная дошка — пліта (звычайна з каменя, металу) з надпісам і выявай (рэльеф, гравіроўка), якая ўвекавечвае памяць пра выдатную асобу ці знамянальную падзеі. Устанаўліваецца звычайна на фасадах, радзей у інтэр'ерах будынкаў.

У Беларусі мемарыяльныя дошкі вядомыя з 19 ст. (А. Міцкевічу ў Навагрудку, У. Сыракомлі ў касцёле езуітаў у Нясвіжы). Шмат мемарыяльных дошак пастаўлена ў 19602000-я гг. Для ўзбагачэння мастацкага вобразу ў кампазіцыю мемарыяльных дошак часта ўключаюць выявы-сімвалы віду дзейнасці асобы, якой яны прысвечаны: кніга на мемарыяльнай дошцы Міколу Гусоўскаму, капітэль іанічнага ордара — архітэктару У. А. Каралю, фрагмент габелена — А. М. Кішчанку, партрэтная выява мастака з палітрай — В. Цвірку; форму разгорнутай кнігі маюцьмемарыяльныя дошкі А. Пашкевіч (Цётцы); П. Глебку. А. Куляшову, М. Лынькову, у выглядзе дрэва мемарыяльныя дошкі І. Мележу; тэатральнай заслоны на дошцы П. С. Малчанаву, Л. П. Аляксандроўскай, Л. І. Ржэцкай, Г. П. Глебаву, Б. В. Платонаву; выява цымбал на мемарыяльнай дошцы Р. Р. Шырму. Шмат разнастайных па кампазіцыі мемарыяльных дошак прысвечана падзеям Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі 1918—1920 гадоў, Вялікай Айчыннай вайны 19411945 гадоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]