Перайсці да зместу

Прыйдзі і вазьмі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мало́н лабэ (стар.-грэч.: Μολὼν λαβέ — прыйдзі, вазьмі) — «крылатая» фраза, легендарны адказ спартанскага цара Леаніда I на пісьмовае патрабаванне персідскага пасла здаць зброю напярэдадні бітвы пры Фермапілах[1].

Фраза стала дэвізам 1-й грэчаскай арміі і амерыканскага Цэнтральнага камандавання спецыяльнымі аперацыямі.

Паводле легенды, фраза была вымаўлена пры наступных акалічнасцях. У час паходу Ксеркса I у Грэцыю падчас грэка-персідскіх войнаў Ксеркс даслаў у Фермапілы ганца з двума словамі: «складзі зброю». Леанід адказаў лаканічна: «прыйдзі і вазьмі».

Слова «малон» — аарыст і актыўны дзеепрыметнік у адзіночным ліку ад дзеяслова βλώσκω (blōskō)[2]. Аарыст «лабэ» — загадны лад другой асобы адзіночнага ліку λαμβάνω (lambanō). Такім чынам, верагодна, больш блізка пераклад: «Прыйдучы, вазьмі!».

Фраза была выкарыстана ў фільмах «Трыста спартанцаў» (1962) і «300 спартанцаў» (2007). 

Зноскі

  1. Плутарх, «Выслоўі спартанцаў», 51, 11
  2. Праект «Персей»