Ксеркс I
Выгляд
| Ксеркс I | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| стар.-перс. Hšayāŗšā, арам. Aḫšeweruš, стар.-грэч.: Ξέρξης, лац.: Xerses | |||||||
| Партрэт Ксеркса | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Дарый I | ||||||
| Пераемнік | Артаксеркс I | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
519 да н.э. |
||||||
| Смерць |
465 да н.э.[1] ці жнівень 465 да н.э.[2] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Ахеменіды | ||||||
| Бацька | Дарый I | ||||||
| Маці | Атоса | ||||||
| Жонка | Аместрыса[d] | ||||||
| Дзеці | Дарый[d], Гістасп[d], Артаксеркс I Лангіман, Радагуна[d], Аміціс[d], Артарый[d], Арсам, сын Дарыя I[d] і Tithraustes[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Зараастрызм | ||||||
Ксеркс I (513 — 465 да н.э.) — цар персідскі (485—465 да н.э.).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]З дынастыі Ахеменідаў, сын Дарыя I і Атосы, дачкі Кіра II. Задушыў паўстанне егіпцян (486—484 да н.э.). Пасля пачатку ў 482 да н.э. паўстання вавіланян разбурыў г. Вавілон, а Вавілонію ператварыў у персідскую сатрапію (правінцыю). Няўдачы Ксеркса ў грэка-персідскіх войнах (паражэнні каля Саламіна ў 480, Мікале ў 479, Платэяў у 479 да н.э.) аслабілі магутнасць дзяржавы Ахеменідаў. Каб умацаваць цэнтралізацыю дзяржавы, правёў рэлігійную рэформу. Забіты ў выніку дварцовай змовы.

Розныя прамыя і ўскосныя даныя сведчаць, што Ксеркс I пад іменем Агасвер[3] згадваецца ў кнізе «Эсфір», як апякун яўрэяў.[4]
Сын Ксеркса I — Артаксеркс I Лангіман.
Зноскі
- ↑ Huot J. Xerxes I // Encyclopædia Britannica
- ↑ https://web.archive.org/web/20090227150814/http://www.livius.org/x/xerxes/xerxes.html
- ↑ У Ф. Скарыны — Асвер.
- ↑ Скарына Ф.: Творы… С. 172.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 543. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 172. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.