Прыкмета Белаглазава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прыкмета Белаглазава — адна з прыкмет біялагічнай  (руск.) смерці, якая можа быць выяўлена ўжо праз 10-15 хвілін пасля яе наступу. Заключаецца ў набыцці чалавечай вочнай зрэнкай  (руск.) характэрнай авальнай або шчылінападобнай формы пры сцісканні вочнага яблыка[1][2]. Атрымала сваю назву ў гонар расійскага медыка і земскага лекара М. М. Белаглазава; вядомы таксама як сімптом, проба[1] або феномен Белаглазава[3], сімптом або феномен «кацінага вока» і г. д.

Сутнасць феномену зводзіцца да таго, што пры сцісканні вочнага яблыка мёртвага чалавека, яго зрэнка набывае авальную форму, a ў здаровага жывога чалавека такой рэакцыі не назіраецца[1]. Гэту з’яву звязваюць з непазбежным падзеннем артэрыяльнага ціску пасля смерці і адсутнасцю актыўнасці цэнтральнай нервовай сістэмы, якая праяўляецца ў адсутнасці тонусу вочнай мускулатуры (дылататараў і сфінктараў зрэнак, якія адказваюць за іх форму)[1].

Гэтая спроба атрымала шырокае распаўсюджанне пры канстатацыі факту смяротнага зыходу падчас першаснага агляду чалавечага трупа, аднак яе выкарыстанне пры даследаванні чалавечых парэшткаў у моргу праз хаця б 1,5 — 2 гадзіны пасля смерці можа не адбыцца з-за трупнага адубення, якое ахоплівае і вочныя цягліцы, прыводзячы да страты іх эластычнасці.

Тым не менш адзначаецца, што прыкмета Белаглазава можа быць зафіксавана ў выпадках уяўнай смерці, падчас аганальнага перыяду і пры каматозных станах рознай прыроды і паходжання[1].

Зноскі

  1. а б в г д Шигеев В.Б., Шигеев С.В. Белоглазова проба // Наставления по судебно-медицинскому вскрытию мёртвых тел. — Москва: «August Borg», 2014. — С. 16. — 376 с. — ISBN 978–5–4253–0710–1.
  2. Буромский И. В., Клевно В. А., Пашинян Г. А. Белоглазова признак // Судебно-медицинская экспертиза. Термины и понятия. Словарь для юристов и судебно-медицинских экспертов. — Москва: Норма, 2006. — С. 33. — 256 с. — (Словари для юристов-профессионалов). — ISBN 5-89123-961-2.
  3. Калмин О. В., Федулов О. И. Феномен Белоглазова // Избранные вопросы судебной медицины. Учебное пособие. — Пенза, 2000. — С. 27. — 112 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]