Прынцып адноснасці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пры́нцып адно́снасці — адзін з фундаментальных фізічных прынцыпаў, які сцвярджае раўнапраўнасць усіх інерцыяльных сістэм адліку і, такім чынам, адсутнасць адзінай, «абсалютнай» сістэмы адліку.

Сфармуляваны ў 1905 годзе А. Эйнштэйнам як абагульненне механічнага прынцыпу адноснасці на ўсе фізічныя з’явы (за выключэннем гравітацыйных).

Прынцып адноснасці фармулюецца наступным чынам:

У любых інерцыяльных сістэмах адліку ўсе фізічныя з'явы адбываюцца аднолькава, калі аднолькавыя іх пачатковыя ўмовы.

Прынцып адноснасці, такім чынам, з'яўляецца пашырэннем прынцыпа адноснасці Галілея на ўсю фізіку, у прыватнасці, на электрадынаміку і оптыку.

Прынцып адноснасці з'яўляецца адным з зыходных палажэнняў спецыяльнай тэорыі адноснасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]