Федэральны прэзідэнт Аўстрыі
| Федэральны прэзідэнт Аўстрыі | |
|---|---|
| Österreichischer Bundespräsident | |
| Дзяржаўны сцяг Аўстрыі | |
| Пасаду займае Аляксандр Ван дэр Бэлен з 2017 | |
| Узначальвае | |
| Форма звароту | Спадар прэзідэнт (Herr Präsident) |
| Афіцыйная рэзідэнцыя | Леапольдынскае крыло імператарскага палаца Хофбург |
| Прызначаецца | абіраецца (Усеагульныя выбары) |
| Тэрмін паўнамоцтваў | 6 гадоў, не больш за 2 тэрміна |
| Пасада з’явілася | 1919 |
| Першы на пасадзе | Карл Зейц |
| Сайт | bundespraesident.at |
Федэральны прэзідэнт Аўстрыі (ням.: Österreichischer Bundespräsident) — федэральны кіраўнік аўстрыйскай дзяржавы. Хоць тэарэтычна ён мае вялікія канстытуцыйныя паўнамоцтвы, на практыцы дзейнічае, па большай частцы, толькі ў якасці цырыманіяльнага прадстаўніка. Прэзідэнт Аўстрыі абіраецца напрамую на ўсеагульных выбарах раз у шэсць гадоў. Офісы прэзідэнта знаходзяцца ў Леапольдынскам крыле імператарскага палаца Хофбург у Вене.
Многія былыя прэзідэнты набылі велізарную папулярнасць падчас знаходжання на пасадзе, і ніводны з прэзідэнтаў ніколі не прайграваў выбары, балатуючыся на другі тэрмін, аднак Курт Вальдхайм, які стаў прэзідэнтам у 1986 годзе, адмовіўся балатавацца на другі тэрмін у 1992 годзе. Пяць прэзідэнтаў памерлі падчас знаходжання на пасадзе. З 2004 па 2016 год пасаду займаў сацыял-дэмакрат Хайнц Фішэр.