Курт Вальдхайм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Курт Вальдхайм
Kurt Waldheim
Bundesarchiv Bild 183-M0921-014, Beglaubigungsschreiben DDR-Vertreter in UNO new.png
сцяг
9-ы Федэральны прэзідэнт Аўстрыі
8 ліпеня 1986 — 8 ліпеня 1992
Папярэднік: Рудольф Кірхшлегер
Пераемнік: Томас Клесціль
сцяг
4-ы Генеральны сакратар ААН
1 студзеня 1972 — 31 снежня 1981
Папярэднік: У Тан
Пераемнік: Хавьер Перэс дэ Куэльяр
сцяг
Міністр замежных спраў Аўстрыі
19 студзеня 1968 — 21 красавіка 1970
Папярэднік: Луя Тончыц-Сарыньі
Пераемнік: Рудольф Кірхшлегер
 
Партыя: Аўстрыйская народная партыя
Адукацыя:
Навуковая ступень: доктар права[d]
Дзейнасць: палітык, дыпламат, аўтабіёграф, афіцэр, адвакат
Месца працы:
Веравызнанне: Каталіцтва
Нараджэнне: 21 снежня 1918(1918-12-21)[1][2][…]
Смерць: 14 чэрвеня 2007(2007-06-14)[7][8][…] (88 гадоў)
Пахаванне:
Жонка: Элізабет Вальдхайм
Дзеці: 3
 
Аўтограф: Kurt Waldheim Signature.svg
 
Узнагароды:
Вялікая Зорка Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Вялікі крыж ордэна Пія IX
Жалезны крыж 2-га класа
Медаль «За зімовую кампанію на Усходзе 1941—1942»
Red Krune Kralja Zvonimira-band.png
Ордэн Усмешкі

Курт Ёзэф Вальдхайм (ням.: Kurt Josef Waldheim; 21 снежня 1918, Санкт-Андрэ-Вердэрн, Германская Аўстрыя – 14 чэрвеня 2007, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі дыпламат і палітык, 4-ы Генеральны сакратар ААН (1972—1981), Прэзідэнт Аўстрыі (1986—1992). Доктар юрыдычных навук (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Курт Вальдхайм нарадзіўся ў пасёлку Санкт-Андрэ-Вердерн, Ніжняя Аўстрыя. Яго бацька, чэх па паходжанні, насіў прозвішча Вацлавік (Waclavik), але ў год нараджэння Курта, пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі, змяніў яе на нямецкую.

Пасля заканчэння школы служыў у аўстрыйскай арміі ў 1936—1937 гадах. Пасля аншлюсу Аўстрыі ў 1938 годзе ўступіў у шэрагі Нацыянал-сацыялістычнай студэнцкай лігі Германіі (NSDStB). Праз некаторы час пайшоў добраахвотнікам у СА.

Падчас Другой сусветнай вайны служыў у вермахце, ваяваў на ўсходнім фронце. У 1941 годзе быў паранены. У сваёй аўтабіяграфіі, якая выйшла ў 1985 годзе, сцвярджаў, што пасля ранення быў вызвалены ад службы на фронце і пакінуты час вайны прысвяціў вучобе ў Венскім універсітэце. Аднак пазней знайшліся дакументы і сведчанні, якія даказваюць, што яго ваенная служба працягвалася да 1945 года. У 1945 годзе ён сапраўды атрымаў ступень доктара юрыспрудэнцыі ў Венскім універсітэце. У 1944 годзе ажаніўся.

Пасля заканчэння вайны Курт Вальдхайм паступіў на дыпламатычную службу: працаваў назіральнікам і прадстаўніком Аўстрыі ў ААН, паслом у Канадзе, міністрам замежных спраў Аўстрыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вальдхайм Курт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Kurt Waldheim // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Вальдхайм Курт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. http://www.allheadlinenews.com/articles/7007642889
  6. http://usatoday30.usatoday.com/news/world/2007-06-14-obituary-waldheim_N.htm
  7. http://news.bbc.co.uk/2/hi/europe/6753069.stm
  8. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118771000 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  9. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118771000 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  10. http://trove.nla.gov.au/result?q=%22%20Waldheim,%20Kurt.%22
  11. http://www.chron.com/disp/story.mpl/world/4891447.html
  12. http://www.friedhoefewien.at

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]