Перайсці да зместу

Прэзідэнт Зімбабвэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэзідэнт Зімбабвэ

Пасаду займае
Эмерсан Мнангагва
з 24 лістапада 2017
Узначальвае
Тэрмін паўнамоцтваў 5 гадоў
Пасада з’явілася 18 красавіка 1980
Першы на пасадзе Канаан Банана
opc.gov.zw
theopc.gov.zw

Прэзідэнт Зімбабвэ (шона: Mutungamiri weZimbabwe, англ.: President of Zimbabwe) — кіраўнік дзяржавы ў Рэспубліцы Зімбабвэ.

Першым прэзідэнтам пасля здабыцця незалежнасці стаў у красавіку 1980 года Канаан Банана, абраны парламентам краіны. У 1987 годзе прэм’ер-міністр Роберт Мугабэ дамогся ўнясення зменаў у канстытуцыю, па якіх раней намінальная пасада прэзідэнта стала валодаць поўнай выканаўчай уладай, а пасада прэм’ер-міністра была скасавана, пры гэтым сам Мугабэ стаў прэзідэнтам краіны. З 31 снежня 1987 года па 11 лютага 2009 года прэзідэнт быў таксама кіраўніком урада. Пасля палітычных перамоваў у 2008 і 2009 гадах пасада прэм’ер-міністра была адноўлена і існавала да ўнясення ў 2013 годзе змянаў у Канстытуцыю краіны. У лістападзе 2017 года нязменны лідар краіны Мугабэ быў адхілены ад пасады ваеннымі. Новым прэзідэнтам стаў Эмерсан Мнангагва, для гэтага адноўлены парламентам на пасадзе першага віцэ-прэзідэнта.

Прэзідэнт Зімбабвэ абіраецца тэрмінам на 5 гадоў.

Дыяграма знаходжання на пасадзе

[правіць | правіць зыходнік]
Эмерсан МнангагваРоберт МугабэКанаан Банана

Спіс прэзідэнтаў Зімбабвэ

[правіць | правіць зыходнік]
Палітычныя партыі
Прэзідэнт Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Партыя Выбары
1 Канаан Садзінда Банана
(1936—2003)
шона: Canaan Sodindo Banana
18 красавіка 1980 31 снежня 1987 ЗАНС 1980[1]
1986[2]
2 Роберт Габрыэль Мугабэ
(1924—2019) шона: Robert Gabriel Mugabe
31 снежня 1987 21 лістапада 2017[3] ЗАНС-ПФ[4] 1990
1996
2002
2008
2013
3 Эмерсан Дамбудза Мнангагва
(1942—)
шона: Emmerson Dambudzo Mnangagwa
24 лістапада 2017[5] дзеючы ЗАНС-ПФ 2018

Намінальны прэзідэнт (2017)

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля адстаўкі 21 лістапада 2017 года Роберта Габрыэля Мугабэ з пасады прэзідэнта, ва ўмовах адхілення 6 лістапада 2017 года ад пасады першага віцэ-прэзідэнта Эмерсана Дамбудзо Мнангагвы, прэзідэнтам краіны дэ-юрэ паводле Канстытуцыі стаў другі віцэ-прэзідэнт Рэпорт Фелекезела Мфока, аднак гэты палітык быў выключаны з кіруючай партыі Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт і бег за мяжу. Юрыдычная праблема была вырашана парламентам краіны, які аднавіў паўнамоцтвы Эмерсана Мнангагвы у якасці першага віцэ-прэзідэнта, пасля чаго ён заступіў на пасаду прэзідэнта 24 лістапада 2017 года.

Зноскі

  1. Абраны парламентам, сфармаваным па выніках выбараў 1980 года.
  2. Абраны парламентам, сфармаваным па выніках выбараў 1985 года.
  3. Пайшоў у адстаўку пасля ваеннага перавароту.
  4. Адзіная партыя Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт створана ў 1987 годзе шляхам аб’яднання Зімбабвійскага афрыканскага нацыянальнага саюзу з Саюзам афрыканскага народа Зімбабвэ.
  5. Заняў пасаду па рашэнню парламента, што аднавіў яго паўнамоцтвы як першага віцэ-прэзідэнта.