Роберт Мугабэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Роберт Мугабэ
Robert Mugabe
Robert Mugabe May 2015 (cropped).jpg
Роберт Мугабэ ў 2015 годзе.
сцяг
2-і прэзідэнт Зімбабвэ
31 снежня 1987 — 21 лістапада 2017
Прэм'ер-міністр: Морган Цвангіраі (з 2009)
Папярэднік: Канаан Банана
Пераемнік: Эммерсон Мнангагва
сцяг
1-ы прэм'ер-міністр Зімбабвэ
18 красавіка 1980 — 31 снежня 1987
Папярэднік: Абель Музарэва
(прэм'ер-міністр Зімбабвэ-Радэзіі)
Пераемнік: пасада адменена
Морган Цвангіраі (2009–2013)
 
Партыя: Zimbabwe African National Union – Patriotic Front[d]
Адукацыя: Школа Ачымота[d]
Універсітэт Форт-Хэр[d]
Лонданскі ўніверсітэт
Оксфардскі ўніверсітэт
Kutama College[d]
Універсітэт Паўднёвай Афрыкі[d]
University of London International Programmes[d]
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: Каталіцкая царква
Нараджэнне: 21 лютага 1924(1924-02-21)[1][2] (93 гады)
Харарэ, Паўднёвая Радэзія, Брытанская імперыя
Бацька: Габрыэль Мугабэ
Жонка: Grace Mugabe[d]
Дзеці: Bona Mugabe[d]
 
Аўтограф: Signature of Robert Mugabe clear.svg
 
Узнагароды:

Ро́берт Габрыэ́ль Муга́бэ (шона: Robert Gabriel Mugabe [muɡaɓe], англ.: Robert Gabriel Mugabe [mʊˈɡɑːbeɪ]; нар. 21 лютага 1924) — другі прэзідэнт Зімбабвэ (1987—2017), прэм’ер-міністр у 1980—1997.

Веравызнанне — каталік. Вучыўся ў езуіцкай школе. Па адукацыі настаўнік (ступень бакалаўра). Заснавальнік леванацыяналістычнага (мааісцкага) партызанскага руху Афрыканскі нацыянальны саюз Зімбабвэ (ЗАНУ) (1963), які вёў барацьбу супраць белага ўрада Радэзіі на чале з Янам Смітам. Пасля мірнага прыхода да ўлады выступаў з ліберальных пазіцый, падтрымліваў шматпартыйнасць, незалежную судовую ўладу і захаваў прыватную маёмасць заможных белых фермераў, што дапамагло яму ўсталяваць добрыя стасункі з ЗША і Вялікабрытаніяй. Аднак супрацьстаянне з былым саюзнікам Джошуа Нкома з прасавецкай ЗАПУ (Саюза афрыканскіх народаў Зімбабвэ) перарасло ў паўстанне народа ндэбеле на захадзе краіны. З дапамогай ваенных дараднікаў з Паўночнай Карэі супраць паўстанцаў была распачата аперацыя Гукурахундзі, падчас якой загінула 50—100 тыс. толькі мірных жыхароў. Нкома быў памілаваны з умовай, што яго партыя ўводзе ў склад ЗАНУ. Утварыўшаяся партыя ЗАНУ-ПФ стала кіруючай. У 1987 Мугабэ скасаваў пасаду прэм’ер-міністра, а сябе абвясціў прэзідэнтам.

Пасля смерці ў 1992 жонкі Салі, які мела вялікі ўплыў на Мугабэ, сітуацыя з правамі чалавека моцна пагоршылася. Вялікабрытанія і МВФ спынілі свае праграмы ў краіне. Па прызыву ЗАНУ-ПФ банды пачалі захоп зямель у белага насельніцтва. У 1998 на рэферэндуме праваліўся праект Канстытуцыі, які легалізаваў бы такі захоп, а ў 2000 прэзідэнт аб’явіў расісцкую праграму гвалтоўнага «чорнага перадзелу», якая прывяла да міжнароднай ізаляцыі Зімбабвэ і ўвядзенню санкцый з боку Еўрасаюза.

На прэзідэнцкіх выбарах 2008 Мугабэ выступіў з жорсткай антызаходняй рыторыкай. У першым туры апазіцыйны кандыдат Морган Цвангіраі набраў большасць галасоў, але меньш, чым патрабавалася для перамогі. У другім туры была аб’яўлена перамога Мугабэ, атрымаўшага 85,5 %. Апазіцыя адмовілася прызнаць вынікі выбараў і 11 верасня 2008 пры пасрэдніцтве прэзідэнта Паўднёвай Афрыкі Таба Мбекі было падпісана гістарычнае пагадненне пра падзел паўнамоцтваў паміж уладай і апазіцыяй. Прэзідэнтам краіны застанецца Роберт Мугабэ, а прэм’ер-міністрам стаў лідар апазіцыі Морган Цвангіраі. У парламенце апазіцыя мае на аднаго дэпутата больш, чым кіруючая партыя ЗАНУ-ПФ.

15 лістапада 2017 вайскоўцы ўвялі ў сталіцу краіны бранятэхніку, занялі тэлебачанне, заблакавалі парламент і будынак урада. Роберта Мугабэ яны змясцілі пад хатні арышт, запатрабаваўшы вяртання на пасаду віцэ-прэзідэнта Эммерсона Мнангагва. Пазней прадстаўнікі ваеннага камандавання зрабілі больш жорсткім свае патрабаванні і выступілі за адстаўку Мугабэ[3]. 21 лістапада 2017 спікер парламента Зімбабвэ, дзе праходзілі слуханні аб імпічменце 93-гадовага кіраўніка дзяржавы, паведаміў, што Роберт Мугабэ сышоў у адстаўку[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 542. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]