Прэзідэнт Перу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэзідэнт Перу
Presidente de la República
Штандарт Прэзідэнта Перу
Штандарт Прэзідэнта Перу

Пасаду займае
Дзіна Балуартэ
з 7 снежня 2022
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя Палац урада
Прызначаецца выбіраецца ўсеагульным тайным галасаваннем
Тэрмін паўнамоцтваў 5 гадоў
Пасада з’явілася 28 ліпеня 1821
Першы на пасадзе Хасэ дэ Сан-Марцін
Сайт presidencia.gob.pe

Прэзідэ́нт Перу́ (ісп.: Presidente del Perú) — кіраўнік дзяржавы ў Перу, вышэйшая дзяржаўна пасада краіны.

Паводле канстытуцыі Перу прэзідэнт вызначае ўнутраную і знешнюю палітыку дзяржавы, а таксама з’яўляецца галоўнакамандуючым арміі і паліцэйскіх сіл Перу. На працягу гісторыі Рэспублікі Перу роля прэзідэнта ў палітычным жыцці краіны змянялася, як і яго правы і абавязкі. Таксама ў розны час мяняўся і тытул кіраўніка Перу, але ў заходняй гістарыяграфіі ўсіх кіраўнікоў рэспубліканскага Перу прынята называць прэзідэнтамі.

Паводле Канстытуцыі Перу 1993 года прэзідэнт выбіраецца ўсеагульным тайным галасаваннем тэрмінам на 5 гадоў. Інаўгурацыя прэзідэнта праходзіць кожны раз 28 ліпеня, гэты дзень з’яўляецца нацыянальным святам і выхадным днём. З 7 снежня 2022 года прэзідэнт Перу — Дзіна Балуартэ.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]