Прэзідэнцкія выбары ў Абхазіі (2009)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прэзідэнцкія выбары ў Абхазіі прайшлі 12 снежня 2009 года. Гэтую дату прызначыў Народны сход 7 кастрычніка на падставе артыкула 50 Канстытуцыі Абхазіі. Прэзідэнт выбіраецца ў пары з віцэ-прэзідэнтам. Вылучэнне кандыдатаў завершылася 2 лістапада. Былі вылучаны 5 кандыдатур:

6 лістапада вылучэнцы паспяхова здалі абавязковы экзамен па абхазскай мове. 7 лістапада ўсе 5 вылучэнцаў былі зарэгістраваны кандыдатамі ў прэзідэнты Абхазіі. Выбары праходзяць у 35 выбарчых акругах (186 выбарчых участкаў) на тэрыторыі краіны і на 2 участках у Расіі — у Маскве і Чаркеску.

Паводле паведамлення старшыні ЦВК Абхазіі Батала Тапагуа, перамогу на выбарах у першым туры атрымаў дзеючы прэзідэнт краіны Сяргей Багапш, за якога прагаласавала 59,4 % выбаршчыкаў. Яўка выбаршчыкаў склала 73,4 %.

На выбарчым участку ў Маскве прагаласаваў 1391 чалавек. З іх за Багапша 986 чалавек, за Хаджымбу 140 выбаршчыкаў, за Заура Ардзінбу — 116, за Бганбу — 19, за Бутбу — 63. Несапраўднымі прызнаны 44 бюлетэні. Супраць усіх прагаласавала 24 чалавекі.

У заяве місіі замежных назіральнікаў гаворыцца, што «місія замежных назіральнікаў за выбарамі прэзідэнта Абхазіі лічыць, што выбары праведзены ў адпаведнасці з нормамі дзеючага ў краіне выбарчага заканадаўства і з выкананнем міжнародных дэмакратычных стандартаў ва ўмовах раўнапраўнай палітычнай канкурэнцыі»[1].

Зноскі