Прэмія Савета Міністраў СССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Прэмія СМ СССР)
Прэмія Савета міністраў СССР
Апісанне ўзнагароды
Краіна  СССР
Тып узнагарода і прэмія[d]
Кім уручаецца Савет міністраў СССР
Дата заснавання 28 мая 1969
Статус {{{Статус}}}
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Дыплом лаўрэата прэміі Савета Міністраў СССР

Прэмія Савета Міністраў СССР — нароўні з Ленінскай і Дзяржаўнай прэміямі, адна з найважнейшых прэмій Савецкага Саюза. Заснавана 28 мая 1969 года пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР і прысуджалася за выдатныя дасягненні ў вобласці развіцця народнай гаспадаркі і навукі, у прыватнасці — за распрацоўку і ўкараненне новых тэхналагічных рашэнняў, якія маюць важнае значэнне для развіцця прамысловасці, энергетыкі і сельскай гаспадаркі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія прысуджалася Саветам Міністраў СССР па прадстаўленні адпаведных міністэрстваў і ведамстваў:

  • па прадстаўленні Дзяржкамітэта па навуцы і тэхніцы СССР (ДКНТ) і УЦСПС — за выкананне комплексных навуковых даследаванняў, праектна-канструктарскіх і тэхналагічных работ па найважнейшых кірунках развіцця народнай гаспадаркі і яго галін і за ўкараненне вынікаў гэтых даследаванняў і работ (у тым ліку за выкананне навукова-тэхнічных праграм) — 50 прэмій у наступных памерах: 5 прэмій — ад 30 да 50 тыс. рублёў, 20 прэмій — ад 15 да 20 тыс. рублёў і 25 прэмій — ад 3 да 12 тыс. рублёў[1];
  • па прадстаўленні ДКНТ, УЦСПС і Дзяржбуда СССР — за распрацоўку найбольш выдатных праектаў і будаўніцтва па гэтых праектах прадпрыемстваў, будынкаў і збудаванняў — 60 прэмій, у тым ліку 15 прэмій па 20 тыс. рублёў, 20 прэмій па 10 тыс. рублёў і 25 прэмій па 5 тыс. рублёў[2];
  • па прадстаўленні ДКНТ, УЦСПС, Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР, Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР і Дзяржкамсельгастэхнікі СССР — за распрацоўку і ўкараненне ў вытворчасць вынікаў найбольш буйных навукова-тэхнічных даследаванняў і адкрыццяў, якія маюць важнае значэнне для развіцця сельскай гаспадаркі (10 прэмій, у тым ліку дзве першыя прэміі па 20 тыс. рублёў, тры другія прэміі па 10 тыс. рублёў, пяць трэціх прэмій па 5 тыс. рублёў[3]).

Прысуджэнне прэмій праводзілася штогод, пачынаючы з 1971 года. Першапачаткова прысуджаліся толькі «будаўнічыя» прэміі[2], у 1976 годзе былі ўведзены «сельскагаспадарчыя» прэміі[3], а ў 1979 — прэміі для працаўнікоў вытворчых галін[1].

Узнагароджанне ўключала ўручэнне дыплома, нагруднага знака «Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР», а таксама грашовых выплат калектывам, удастоеных гэтай прэміі.

Уручэнне прэміі спачатку прымяркоўвалася да Дня будаўніка, затым да Дня савецкай навукі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Пастанова Саўміна СССР ад 18.10.1979 № 950 «Аб прэміі Савета Міністраў СССР».
  2. а б Пастанова ЦК КПСС, Саўміна СССР ад 28.05.1969 № 390 «Аб паляпшэнні праектна-каштарыснай справы», п. 23.
  3. а б Пастанова ЦК КПСС, Саўміна СССР ад 26.08.1976 № 703 «Аб мерах па далейшым павышэнні эфектыўнасці сельскагаспадарчай навукі і ўмацаванні яе сувязі з вытворчасцю».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]