Псеўда-Апаладор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Псеўда-Апаладор — невядомы старажытнагрэчаскі пісьменнік, які памылкова атаясамляўся з Апаладорам Афінскім. Аўтар «Бібліятэкі» (у гістарычнай літаратуры прынята назва «Міфалагічная бібліятэка») — твора ў 3-х тамах, які ўяўляў сабой вялікі збор традыцыйнай грэчаскай міфалогіі і гераічных легенд. «Бібліятэка» на сённяшні дзень з'яўляецца адной з найважнейшых крыніц па грэчаскай міфалогіі. Захавалася толькі частка гэтага твора, але не ў арыгінале, а перапісаная для бібліятэкі кардынала Вісарыёна ў XV ст. Упершыню твор выдаў у Рыме ў 1555 г. Бенедэта Эджа.

Апаладор згадваецца ў некалькіх месцах «Бібліятэкі» як яе аўтар. Тым не менш, дэталёвы аналіз тэксту паказаў, што гэты Апаладор (імя, распаўсюджанае ў Старажытнай Грэцыі) не мог быць вядомым граматыкам Апаладорам Афінскім, у прыватнасці, таму, што ў тэксце цытуецца рымскі аўтар Кастар Родаскі, сучаснік Цыцэрона. З прычыны таго, што больш ніякімі звесткамі навука пра яго не размяшчае, аўтар тэксту завецца «Псеўда-Апаладорам».

Пераклады і спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Аполлодора грамматика афинейского, Библиотеки, или О богах. [Пер. А.Баркова, с предисл. Ф. Прокоповича]. М., 1725.
  • Аполлодора Афинейского баснословие, или Библиотека о богах, книга I и II. [Пер. В. С. Подшивалова]. М., 1787. 143 стр.
  • Аполлодор. Мифологическая библиотека. / Пер., ст. и прим. В. Г. Боруховича. Отв. ред. Я. М. Боровский. (Серия «Литературные памятники»). Л., Наука, 1972. 216 стр. 50000 экз.
  • Аполлодор. Мифологическая библиотека. / Пер., предисл. и комм. А. Шапошникова. М.: Эксмо, 2006. 413 стр. ISBN 5-699-18359-0

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Diller, Aubrey (1983). Studies in Greek Manuscript Tradition, (Amsterdam) pp. 199—216. Abstract. Originally as «The Text History of the Bibliotheca of Pseudo-Apollodorus», in Transactions of the American Philological Association 66 (1935), pp. 296—313.
  • Hard, Robin (1999). The Library of Greek Mythology (Oxford University Press).
  • Smith, R.S. and S. Trzaskoma (2007). Apollodorus' Library and Hyginus' Fabulae: Two Handbooks of Greek Mythology (Hackett Publishing).

Шаблон:Грэчаская міфаграфія