Псіхрометр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Псіхрометр гіграметрычны ВИТ-1

Псіхро́метр (фд стар.-грэч.: ψυχρός — халодны) — прылада для вымярэння тэмпературы і вільготнасці паветра.

Псіхрометр складаецца з двух тэрмометраў — сухога і вільготнага. Рэзервуар вільготнага тэрмометра абгорнуты тканінай (напрыклад, батыстам) і змочваецца дыстыляванай вадой. Сухі тэрмометр паказвае тэмпературу паветра. Тэмпература, якую паказвае вільготны тэрмометр, залежыць ад хуткасці выпарэння вады. У сувязі са стратамі цеплавой энергіі на выпарэнне, паказанні тэмпературы вільготнага тэрмометра тым ніжэй, чым ніжэй вільготнасць паветра.

Па паказанням тэрмометраў з дапамогай псіхраметрычных табліц, намаграм, лічыльных лінеек, разлічаных па псіхраметрычнай формуле, вызначаецца пругкасць вадзяной пары і вільготнасць паветра. Пры тэмпературы ніжэй -5 °C з прычыны малага ўтрымання вільгаці ў паветры, для вымярэння вільготнасці выкарыстоўваюцца гігрометры (напрыклад, валасяны[1]).

Існуюць стацыянарныя, аспірацыйныя і дыстанцыйныя псіхрометры.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 105. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]