Перайсці да зместу

Вільготнасць паветра

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вільго́тнасць паве́тра — паказчык утрымання вады ў паветры. Дзеля вымярэння вільготнасці выкарыстоўваюцца розныя адзінкі, часта пазасістэмныя. Паказчыкі вільготнасці паветра выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі, а таксама пры вывучэнні і прагнозе надвор’я.

Асноўнымі паказчыкамі вільготнасці паветра з’яўляюцца адносная і абсалютная вільготнасць. Пры гэтым адносная вільготнасць вымяраецца ў працэнтах (максімальнае значэнне — 100 %), а абсалютная — ў г/м³.

Абсалютная вільготнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Абсалютная вільготнасць — колькасць вільгаці, якая змяшчаецца ў адным кубічным метры паветра. З-за малой велічыні звычайна вымяраюць у г/м³. Але ў сувязі з тым, што пры пэўнай тэмпературы паветра ў ім можа максімальна ўтрымлівацца толькі пэўная колькасць вільгаці (з павелічэннем тэмпературы гэта максімальна магчымае колькасць вільгаці павялічваецца, з памяншэннем тэмпературы паветра максімальна магчымая колькасць вільгаці памяншаецца), увялі паняцце адноснай вільготнасці.

Адносная вільготнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Эквівалентнае вызначэнне — адносіны малярнай долі вадзяной пары ў паветры да максімальна магчымай пры дадзенай тэмпературы.

  • Влажность воздуха // Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. Мн.: Белкартография, 2011. — С. 25. — 223 с. 1 000 экз. ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)
  • Абсолютная влажность воздуха // Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. Мн.: Белкартография, 2011. — С. 5. — 223 с. 1 000 экз. ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)
  • Относительная влажность воздуха // Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. Мн.: Белкартография, 2011. — С. 129. — 223 с. 1 000 экз. ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)
  • Каўрыга, П. А. Метэаралогія і кліматалогія: беларуска-руска-англійскі даведнік = Метеорология и климатология: белорусско-русско-английский справочник = Meteorology and climatology: belarusian-russian-english reference book / П. А. Каўрыга; Беларускае геаграфічнае таварыства / П. А. Каўрыга. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2011. — 312 с.: іл. — ISBN 978-985-6981-86-2.
  • Каўрыга, П. А. Метэаралогія і кліматалогія: беларуска-руска-англійскі тэрміналагічны слоўнік: для студэнтаў спецыяльнасці 1-31 02 01 «Геаграфія», 1-33 01 02 «Геаэкалогія» / П. А. Каўрыга. — Мн.: БДУ, 2011. — 75 с. — 50 экз.