Пульсаксіметр
Пульсаксіметр (англ.: pulse oximeter) — медыцынскі прыбор, які вымярае неiнвазiўным спосабам узровень насычэння кіслародам капілярнай крыві.
Сучасная версія пульсаксiметра была распрацавана Такуо Аоягi ў 1974 годзе для японскай кампаніі Nihon Kohden.[1]
Прынцып работы[правіць | правіць зыходнік]
Пульсаксiметр з’яўляецца зручным неiнвазiўным вымяральным прыборам, ён паказвае працэнт крыві, якая змяшчае кісларод. Больш канкрэтна, ён паказвае працэнтнае ўтрыманне артэрыяльнага гемаглабіну ў складзе оксiгемаглабiну (бялку крыві, якi пераносiць кісларод). Звычайна прымальныя дыяпазоны для пацыентаў без захворванняў лёгкіх складаюць ад 95 да 99 адсоткаў.[2] Тыповы пульсаксiметр выкарыстоўвае мікрапрацэсар з парай невялікіх святлодыёдаў (LED), сфакусаваных на фотадыёд, які пасылае імпульсы. Як правіла, прылада ўжываецца ў месцы, працятым павярхоўным кровазваротам, такі як палец рукі або мочка вуха. Адзін святлодыёд мае даўжыню хвалі 660 нм (чырвоны), а другі — 940 нм (інфрачырвоны).[3][4] Паглынанне святла на гэтых даўжынях хваль значна адрозніваецца для крыві, насычанай кіслародам, і крыві, збедненай кіслародам[5]:
- Акіслены гемаглабін паглынае больш інфрачырвонага выпраменьвання і прапускае больш чырвонага святла — 940 нм.
- Неакіслены гемаглабін паглынае больш чырвонага святла і прапускае больш інфрачырвонага выпраменьвання — 660 нм.
Абмежаванні[правіць | правіць зыходнік]
- Пульсаксiметр не дазваляе ўсталяваць, з якой малекулай звязаны гемаглабін, таму яго не варта ўжываць пры атручванні чадным газам;[6]
- На дакладнасць вымярэння прылады ўплывае гіпатанія, паніжаная тэмпература цела, рухальная актыўнасць;[7]
- Мецiленавы сіні ў крыві можа сказіць вынікі, памяньшаючы значэнні;[8]
- Чорны, сіні і зялёны лак для пазногцяў уплывае на даўжыню хвалi прылады.[9]
Зноскі
- ↑ Takuo Aoyagi, Inventor of the Pulse Oximeter, Dies at Age 84 . spectrum.ieee.org. Праверана 19 лістапада 2021.
- ↑ Как работает пульсоксиметр и зачем измерять уровень сатурации . yavitrina.ru. Праверана 19 лістапада 2021.
- ↑ Principles of pulse oximetry . frca.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2015. Праверана 19 лістапада 2021.
- ↑ Принцип работы пульсоксиметра . choicemmed.ru. Праверана 19 лістапада 2021.
- ↑ Principles of Pulse Oximetry Technology . oximetry.org. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2015. Праверана 19 лістапада 2021.
- ↑ Pulse oximetry in severe carbon monoxide poisoning . pubmed.ncbi.nlm.nih.gov. Праверана 19 лістапада 2021.
- ↑ The correct use of pulse oximetry in measuring oxygen status . nursingtimes.net. Праверана 19 лістапада 2021.
- ↑ Пульсоксиметрия . cyberleninka.ru. Праверана 19 лістапада 2021.
- ↑ The effect of nail polish on pulse oximetry . pubmed.ncbi.nlm.nih.gov. Праверана 19 лістапада 2021.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пульсаксіметр