Інфрачырвонае выпраменьванне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Электрамагнітнае выпраменьванне
Сінхратроннае
Цыклатроннае
Тармазное
Цеплавое
Монахраматычнае
Чаранкоўскае
Пераходнае
Радыёвыпраменьванне
Мікрахвалевае
Тэрагерцавае
Інфрачырвонае
Бачнае
Ультрафіялетавае
Рэнтгенаўскае
Гама-выпраменьванне
Іанізавальнае
Рэліктавае
Магніта-дрэйфавае
Двухфатоннае
Спантаннае
Вымушанае

Інфрачырвонае выпраменьванне — электрамагнітнае выпраменьванне са спектральным дыяпазонам паміж чырвоным канцом бачнага святла (з даўжынёй хвалі λ = 0,74 мкм) і мікрахвалевым выпраменьваннем (λ ~ 1—2 мм).

Інфрачырвонае выпраменьванне выявіў у 1800 г. англійскі навуковец Уільям Гершэль.

У наш час увесь дыяпазон інфрачырвонага выпраменьвання падзяляюць на тры вобласці:

  • кароткахвалевая вобласць: λ = 0,74—2,5 мкм;
  • сярэднехвалевая вобласць: λ = 2,5—50 мкм;
  • даўгахвалевая вобласць: λ = 50—2000 мкм;

Апошнім часам даўгахвалевую ўскраіну гэтага дыяпазону выдзяляюць у асобны, незалежны дыяпазон электрамагнітных хваль — тэрагерцавае выпраменьванне (субліміліметровае выпраменьванне).

Інфрачырвонае выпраменьванне таксама называюць «цеплавым» выпраменьваннем, бо інфрачырвонае выпраменьванне ад нагрэтых прадметаў успрымаецца скурай чалавека як цяпло. Пры гэтым даўжыні хваль, якія выпраменьваюцца целам, залежаць ад тэмпературы нагрэву: чым вышэйшая тэмпература, тым карацейшая даўжыня хвалі і вышэйшая інтэнсіўнасць выпраменьвання. Спектр выпраменьвання абсалютна чорнага цела пры адносна невысокіх (да некалькі тысяч Кельвінаў) тэмпературах ляжыць у асноўным менавіта ў гэтым дыяпазоне. Інфрачырвонае выпраменьванне выпускаюць узбуджаныя атамы ці іоны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]