Пухаеды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пухаеды
Felicola subrostris.jpg
Felicola subrostratus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mallophaga Nitzsch, 1818

Commons-logo.svg
Пошук выяў
на ВікіСховішчы
ITIS   103337

Пухаеды (Mallophaga) — атрад (падатрад) насякомых.

Даўжыня да 11 мм. Цела пляскатае, бяскрылае, укрытае шчацінкамі, жоўта-карычневае. Вочы рэдукаваныя. Вусікі кароткія, 3—5-членікавыя. Ротавыя органы грызучыя. Кормяцца пер'ем, валасамі, арагавелымі часцінкамі і эпідэрмальнымі лускавінкамі скуры, крывёю.

Адрозніваецца 2 падатрады: пухаеды сапраўдныя (Amblycera) і пёра- і валасаеды (Ischnocera). Існуе каля 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Паразіты млекакормячых (валасаеды) і птушак (пер'яеды). Жывуць на пёрах, валасах, скуры, унутры стрыжня пяра, у роце гаспадароў. Большасць прыстасавана да пэўных гаспадароў; пры масавым заражэнні зніжаюць іх жыццяздольнасць. На Беларусі каля 20 відаў, найбольш трапляюцца пер'яед галубіны, пер'яед качыны, пер'яед курыны, валасаед кашэчы, валасаед сабачы.

Раздзельнаполыя. Развіццё з няпоўным ператварэннем.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Максімава С. Пухаеды // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]