Пуцеправод па Арлоўскай вуліцы (Мінск)
Пуцеправод па Арлоўскай вуліцы | |
---|---|
Каардынаты: 53°55′45″ пн. ш. 27°30′52″ у. д.HGЯO | |
Вобласць ужывання | аўтамабільны, пешаходны |
Перасякае | праспект Пераможцаў |
Месца размяшчэння | г. Мінск, Беларусь |
Канструкцыя | |
Тып канструкцыі | рамны |
Матэрыял | жалезабетон |
Колькасць пралётаў | 3 |
Агульная даўжыня | 104 м |
Шырыня моста | 36 м |
Палос руху | 6 |
Эксплуатацыя | |
Адкрыццё | 1978 |
Пуцеправод па Арлоўскай вуліцы — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Мінску. Праходзіць над праспектам Пераможцаў. Па пуцеправодзе праходзіць Арлоўская вуліца[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пуцеправод пабудаваны ў 1978 годзе. Канструкцыя рамнага тыпу. Мае 3 пралёты, даўжыня складае 104 м, шырыня 36 м[1]. У 2002 годзе на пуцеправодзе праведзены капітальны рамонт[2], у 2016 г. маштабны бягучы рамонт.
У студзені 2020 года быў заўважаны прагін крайніх бэлек. Спецыялісты выявілі расколіны ў канструкцыі бэлек, рух транспарту па крайніх палосах на пуцеправодзе закрылі і паставілі падпоркі. Па выніках маніторынгу высвятлілася, што пуцеправод патрабуе рамонту. Уся пралётная канструкцыя і верхнія часткі апор былі дэмантаваны. Пасля гэтага апоры ўзмацнілі, зрабілі новыя пралёты і маставое палатно. Архітэктурнае аблічча пуцеправода, у т.л. парэнчавая агароджы і тумбы з ліхтарамі, выкананыя раней, былі захаваны[2].
Зноскі
- ↑ а б Путепроводы // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.
- ↑ а б Ремонт путепровода на пересечении Орловской и Победителей начнется в июле. 08:50 25.05.2020
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх