Пуэрта-Мальданада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Пуэрта-Мальданада
ісп.: Puerto Maldonado
Цэнтральная плошча горада
Сцяг
Сцяг
Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Заснаваны
1902
Вышыня цэнтра
183 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
92 024 чалавек (2005)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
madrededios.net (ісп.)
Пуэрта-Мальданада на карце Перу
Пуэрта-Мальданада (Перу)
Пуэрта-Мальданада

Пуэрта-Мальданада (ісп.: Puerto Maldonado) — горад на паўднёвым усходзе Перу непадалёк ад мяжы з Бразіліяй і за 55 км ад балівійскай мяжы. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Мадрэ-дэ-Дзьёс.

Горад размешчаны пры зліцці рэк Мадрэ-дэ-Дзьёс (прыток Амазонкі) і Тамбапата, прыкладна ў 400 кіламетрах на ўсход ад Куска. Пуэрта-Мальданада з’яўляецца партовым горадам, уніз ад якога пачынаецца суднаходства па рацэ Мадрэ-дэ-Дзьёс.

Горад часта завуць «паўднёвай сталіцай перуанскай Амазоніі» і «сусветнай сталіцай флоры і фаўны», таму што ён з’яўляецца варотамі для наведвання нацыянальнага парку Ману, прызнанага ў 1987 годзе ЮНЕСКА — Натуральнай Спадчынай Чалавецтва, і нацыянальнага запаведніка Тамбапата-Кандама, якія славяцца вялікай разнастайнасцю флоры і дзікай фаўны джунгляў.

Панарама горада Пуэрта-Мальданада

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад Пуэрта-Мальданада быў заснаваны ў 1902 годзе Фаўсціна Мальданада, які даследаваў раку Мадрэ-дэ-Дзьёс ад самых вытокаў да яе зліцця з ракой Тамбапата.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У мінулым эканоміка горада грунтавалася на лесанарыхтоўцы, апрацоўцы і транспарціроўцы драўніны, здабычы золата і каўчуку, збору ўраджаяў бразільскага арэху, аднак у цяперашні час, дзякуючы свайму размяшчэнню паблізу ад нацыянальных паркаў Ману, Баўаха-Санене і Тамбапата-Кандама, Пуэрта-Мальданада з’яўляецца буйнейшым цэнтрам экатурызму ў Перу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе жыве больш за 92 000 жыхароў, што складае прыблізна тры чвэрці ўсяго насельніцтва рэгіёну Мадрэ-дэ-Дзьёс.

Аэрапорт[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовы аэрапорт «Padre Aldamiz International Airport» размешчаны за 8 км ад горада.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Возера Сандавал, размешчана за 5 км ад горада.
  • Возера Валенсія, размешчана за 60 км ад горада.
  • Узгорак чырвоных папугаяў Ара Каларада, размешчаны за 150 км ад горада ў нацыянальным запаведніку Тамбапата.
  • Нацыянальны парк Ману
  • Запаведнік Тамбапата-Кандама
  • Нацыянальны парк Баўаха-Санене (90 км ад горада).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]