Нацыянальны парк Ману
![]() Нацыянальны парк Ману | |
Размяшчэнне | Перу |
---|---|
Нацыянальны парк Ману (ісп.: Parque Nacional del Manú) — нацыянальны парк у Перу. Парк быў арганізаваны ў 1977 годзе на тэрыторыі рэгіёнаў Мадрэ-дэ-Дыёс і Куска, а ў 1987 годзе быў прызнаны аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Плошча Ману — 19098 км², з іх нацыянальны парк займае 15 328 км², астатняе — рэзервовая зона. Асноўная частка тэрыторыі — амазонскія лясы, але некаторая частка знаходзіцца ў Андах на вышыні да 4200 м.
У Ману жыве вялікая колькасць відаў флоры і фауны. На яго тэрыторыі знойдзена больш за 15 тысяч відаў раслін і каля тысячы відаў птушак. На тэрыторыі парку ахоўваецца папуляцыя інкскіх жаб — эндэміка Перу.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны парк Ману