Пхеньянскі інстытут лёгкай прамысловасці імя Хан Док Су

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пхеньянскі інстытут лёгкай прамысловасці імя Хан Док Су, — вышэйшая навучальная ўстанова ў Пхеньяне (КНДР). Створаны ў верасні 1959. Імя Хан Док Су (першага старшыні Асацыяцыі карэйскіх грамадзян у Японіі) прысвоена ў 1995.

Факультэты:

  • тэхналогіі апрацоўкі харчапрадуктаў,
  • тэкстыльнай тэхналогіі,
  • бытавой хімічнай тэхналогіі,
  • машыназнаўства
  • папяровай тэхналогіі.

У інстытуце больш за 40 кафедр, навукова-даследчы інстытут і дактарантура, навучальная майстэрня і аналітычная лабараторыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Чвэ Бон Чхор. Пхеньянский институт легкой промышленности имени Хан Док Су // Корея сегодня. — № 3 (714). — 2008 (У Сеціве(недаступная спасылка)).