Пхёнчхан (горад)
Выгляд
Горад
|
Пхёнчхан (кар.: 평창읍, Pyeongchang-eup) — павятовы горад у правінцыі Канвандо, Паўднёвая Карэя. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага павета Пхёнчхан.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад знаходзіцца ў паўднёвай частцы правінцыі Канвандо на беразе ракі Пхёнчханган. Знаходзіцца за 115 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра правінцыі Чхунчхон і за 180 км на ўсход ад Сеула.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Мясцовыя віды дзейнасці ўключаюць у сябе вытворчасць тытуню, шоўку і мёду. Гэта таксама турыстычны курорт, дзе найбольш папулярны альпінізм і лыжныя віды спорту.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/86/Vice_President_Pence%27s_Trip_to_Asia_%2840142115232%29.jpg/220px-Vice_President_Pence%27s_Trip_to_Asia_%2840142115232%29.jpg)
Павет Пхёнчхан з’яўляўся сталіцай зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года. Тым не менш, ні адна з падзей Алімпіяды не праходзіла ў самім горадзе.