Пэт Пітні
Пэт Пітні | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | стралковы спорт |
Нарадзілася |
10 жніўня 1965 (59 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 183 см[1] |
Вага | 79 кг[1] |
Карэн Патрысія (Пэт) Спурджын (англ.: Karen Patricia "Pat" Spurgin, пазней — Пітні, англ.: Pitney; нар. 10 жніўня 1965) — амерыканская спартсменка, алімпійская чэмпіёнка 1984 года ў стральбе з вінтоўкі.
Нарадзілася ў горадзе Білінгс (штат Мантана), ЗША. Цяпер пражывае ў горадзе Фэрбанкс (штат Аляска). На летніх Алімпійскіх гульнях 1984 года ў Лос-Анджэлесе заваявала залаты медаль. Ва ўзросце 18 гадоў, студэнткай Дзяржаўнага Універсітэта Мюрэя (штат Кентукі), яна стала першай алімпійскай чэмпіёнкай у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод жанчын.
У якасці валанцёра Пэт Пітні амаль 20 гадоў працавала памочнікам трэнера каманды «Alaska Nanooks» з Універсітэта Аляскі ў Фэрбанксе. З 1994 года каманда ўніверсітэта 9 раз перамагла ў прэстыжных спаборніцтвах па стральбе — NCAA Rifle Championship. У горадзе Мюрэй (штат Кентукі) знаходзіцца стрэльбішча, названае ў гонар знакамітай спартсменкі Пэт Спурджын.
Зноскі