Перайсці да зместу

Пярнуская шаша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пярнуская шаша
Талін
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пярнуская шаша (эст. Pärnu maantee) — вуліца ў Таліне, Эстонія.

Пачынаецца ля плошчы Віру. Першая па працягласці вуліца горада — 14,078 км. Мае самую вялікую нумарацыю дамоў. Пралягае праз гарадскія раёны Кесклін (мікрараёны Ваналін, Сюдалін, Татары, Тынісмяэ, Уус-Мааільм, Веэрэні і Кітсекюла), Крысційнэ (мікрараён Ярвэ) і Нымэ (мікрараёны Лійва, Рахумяу, Пымя, Хымэ).

Частка аўтамагістралі E67 (Via Baltica).

З сярэдзіны 1930-х гадоў забудоўвалася па спецыяльна распрацаваным горадабудаўнічым плане, тут былі пабудаваны першыя эстонскія «небаскробы» (1934).

У пачатку ХХ стагоддзя вуліца насіла назвы Вялікая Пярноўская вуліца і Пярноўская вуліца. Падчас нямецкай акупацыі (1941—1944) вуліца называлася па-нямецку — Pernausche Straße.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў старой частцы шашы былі ўзведзены новыя будынкі — кінатэатр «Космас» (1964), жылы дом калгаса імя Кірава (1977), Дом друку (1972), а таксама некалькі пяціпавярховых жылых дамоў.

На ўчастку шашы за віядукам праз чыгунку была знесена большая частка драўлянай жылой забудовы, яе змянілі шматкватэрныя чатырох-пяціпавярховыя дамы, а далей да гарадской мяжы — новыя карпусы шэрагу прамысловых прадпрыемстваў: Электратэхнічнага завода ім. Пегельмана, фабрыкі «Kalev», Эксперыментальнай лыжнай фабрыкі «Дынама», Талінскага камбіната малочных прадуктаў, ВА «Сілікат», прадпрыемствы «Кааператар» і інш.

У 2014 годзе завершана рэканструкцыя шашы паміж плошчай Вабадузэ і вуліцай Тондзі.