Пясчаная бура
Пясчаная бура, пылавая бура, пылавая завіруха[1] — бура, якая падымае аблокі пяску або пылу перад сабой[2].
Прычыны пясчаных бур
[правіць | правіць зыходнік]Пясчаныя буры (завірухі) узнікаць у тым ліку праз выкарастанне вялікіх плошчаў зямлі пад інтэнсіўную сельскую гаспадарку, уключна з:
- асушэннем балот,
- вырубаннем лясоў,
- штогадовай запашкай,
- выпасам скаціны і г.д.
Як вынік глебы становіцца ўразлівымі ад вятроў (ветравая эрозія).[3]
Для гародаў гэта таксама справядліва, там павышаецца колькасць пылу праз нізкі ўзровень азялянення і скашвання травы пад нуль.
Пясчаныя буры правакуюцца засухамі і прыводзяць да апустыньвання. Працэс просты, меней даджоў -- меней раслін, якія звязваюць глебу каранямі. Пры нізкай вільготнасці глеба хутэй драбніцца на часцінкі і яны выдуваюцца.
Ветраная эрозія
[правіць | правіць зыходнік]Ветраная эрозія -- асноўная прычына пясчаных бураў і небяспечна для:
- сельскай гаспадаркі -- знішчае ўрадлівую верхнюю частку глебы і арганічныя кампаненты, таксама глебы могуць засольвацца з-за ветраных бур.
- глеб -- можа мяняць хімічны склад, удзейнічаюць гэтым жывёл і расліны, таксама выціскаюць іх са звычайнага біяцэноза.
- забудовы -- можа быць занесена пяском і такім чынам пашкоджаны або разбураны.
- эканамічнай актыўнасці -- пясчаныя буры перашкаджаюць камерцыйнай актыўнасці, вымушаюць ачышчаць і мыць тэрыторыю.[4]
Уздзеянне на здароўе чалавека
[правіць | правіць зыходнік]Найбольшае ўздзеянне пыл аказвае на дзяцей, старых і тых, хто мае хваробы лёгкіх і дыхальных шляхоў (напрыклад, астму). Дактары раяць звяртацца пры праяўленні любых сімптомаў рэсператарных захворванняў: казытанне носа, горла, глоткі, дыхальных шляхоў.[3][4]
Пясчаныя буры ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]- 29 ліпеня 2024, Брэст.[5]
- 11 чэрвеня, 2020, Мінск, раён старога аэрадрома.[6]
- красавік, 2020, буры здарыліся ў Лоеўскім, Хойніцкім, Брагінскім, Рэчыцкім і іншых раёнах Гомельскага Палесся.[7]
- 16 красавіка 2020 года, Гомель[8][9].
- 13 красавіка 2020 года, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць[10].
- 24 красавіка 2019 года Бяроза[11].
- 30 мая 2018 года, Лідскі раён, Гродзенская вобласць[12].
- 15 красавіка 2015, Салігорск.[13]
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Пясчаная завіруха ля вёскі Застружжа, Іванаўскі Раён 2022
-
Пясчаная завіруха ля вёскі Застружжа, Іванаўскі Раён, 2022
-
Вынікі пясчаных бур ля вёскі Застружжа, Іванаўскі Раён, 2022
Зноскі
- ↑ Тайна природы. Статья «Песчаная (пыльная) буря»
- ↑ Тлумачальны слоўнік Мерыям-Уэбстэр
- ↑ а б Sand and Dust Storms: Acute Exposure and Threats to Respiratory Health
- ↑ а б Environment, Energy and Science. Research community. Article. Wind erosion
- ↑ Прыгарад Брэста накрыла пясчаная бура ФОТАФАКТ . Наша Ніва (29 ліпеня 2024). Праверана 29 ліпеня 2024.
- ↑ Поваленные деревья и выбитые стекла. Что натворили сильный ветер и гроза в Минске Читать полностью: https://news.tut.by/society/688427.html Архівавана 16 чэрвеня 2020.
- ↑ Planeta Belarus. Пустыня наступает, 30.04.20(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2020. Праверана 5 мая 2020.
- ↑ Наша Ніва. Моцная пясчаная бура накрыла Гомель ФОТА, ВІДЭА https://nashaniva.by/?c=ar&i=250142
- ↑ Відэафакт: Гомель накрыла наймацнейшая пясчаная бура . charter97.org. Праверана 29 ліпеня 2024.
- ↑ Видимость — пару метров. Мощная песчаная буря на трассе в Гродненской области попала на видео Архівавана 21 красавіка 2020.
- ↑ Пясчаная бура напалохала жыхароў Бярозы і паваліла шчыт, пашкоджаны дзве машыны ВІДЭА . Наша Ніва (24 красавіка 2019). Праверана 29 ліпеня 2024.
- ↑ Tутбай. Навіны. На трассе М6 в Гродненской области водитель снял песчаную бурю Архівавана 18 мая 2021.
- ↑ Беларусь, Sputnik. Пясчаная бура ў Салігорску (руск.). Sputnik Беларусь (15 красавіка 2015). Праверана 29 ліпеня 2024.