Іванаўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іванаўскі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Іванава
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 80,9 %, руская 17,01 %
Размаўляюць дома: беларуская 57,56 %, руская 40,93 %[1]
Насельніцтва (2009)
43 586 чал,[1] (8-е месца)
Шчыльнасць 28,08 чал./км² (4-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 95,52 %,
украінцы — 2,18 %,
рускія — 1,8 %,
іншыя — 0,5 %[1]
Плошча 1 551,41[2] км²
(11-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
155 м[3]
Іванаўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Іванаўскі раён на Вікісховішчы

Іванаўскі раён — раён у складзе Брэсцкай вобласці. Іванаўшчына мяжуе з Драгічынскім, Бярозаўскім, Івацэвіцкім і Пінскім раёнамі Брэсцкай вобласці, а таксама Валынскай вобласцю Украiны.

Іванаўскі раён адміністрацыйна падзелены на 15 сельскіх саветаў.

Геаграфiя[правіць | правіць зыходнік]

Плошча — 1547 км² (6 % ад усёй тэрыторыi вобласцi). Працягласць раёна з захаду на ўсход складае 26 км, з поўначы на поўдзень — 60 км. 29 % тэрыторыi займаюць лясы (хваёвыя і бярозавыя). Працякаюць рэкi Ясельда, Няслуха, Самароўка, Піна, Піліпаўка i iнш. Па тэрыторыi раёна праходзiць Дняпроўска-Бугскі канал. Ёсць 11 азёр — Акунiна, Завышанскае, Белае, Пясчанае, Мотальскае i iнш. На тэрыторыi Броднiцкага сельсавета знаходзiцца заказнiк Завышанскi.

Гiсторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён быў заснаваны 15 студзеня 1940 г.

Насельнiцтва[правіць | правіць зыходнік]

У раёне 15 сельсаветаў, 102 сельскiх населенных пунктаў. Насельнiцтва — 49,5 тыс. чалавек (2003), з iх сельскiх жыхароў — 33,1 тыс., гарацкiх — 16,4 тыс. чалавек. По шчыльнасцi насельнiцтва ў вобласцi раён займае трэцяе месца — 33 чалавека. Усяго пенсiянераў — 15,8 тыс. чалавек.

У раёне пражываюць прадстаўнiкi 31 народа: беларусаў — 94,6 %, украiнцаў — 2,8 %, рускiх — 2,3 %, iншых — 0,3 %.

Ганаровыя грамадзяне[правіць | правіць зыходнік]

Культура i адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У раёне дзейнiчаюць 56 агульнаадукацыйных школ, 2 вучэбна-вытворчыя камбiнаты, дом моладзi, дзiцяча-юнацкая спартыўная школа, 23 дзiцячых дашкольных установы. Тут ёсць таксама 47 дамоў культуры, 57 бiблiятэк, 5 музычных школ.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]