Пяянэ
Выгляд
| Пяянэ | |
|---|---|
| фінск.: Päijänne | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 78,3 м |
| Даўжыня | 120 км |
| Шырыня | 28 км |
| Плошча | 1080,63 км² |
| Аб’ём | 18,1 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 2 789,149 км[1] |
| Найбольшая глыбіня | 95,3 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 26 480 км² |
| Выцякаюць | рака Кюміякі |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
Пя́янэ (фінск.: Päijänne) — другое па велічыні (пасля возера Сайма) возера ў Фінляндыі, знаходзіцца на поўдні краіны, прыкладна за 100 км на поўнач ад Хельсінкі і за 77 км на ўсход ад Тамперэ. Знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку Пяянэ. Пяянэ — самае глыбокае возера ў Фінляндыі, яго глыбіня дасягае 95,3 м. Мае выцягнутую форму з поўдня на поўнач. Паходжанне — ледавікова-тэктанічнае. Возера мае сцёк у Фінскі заліў праз раку Кюміякі (Кюменэ). Берагавая лінія моцна парэзаныя. Возера замярзае са снежня па красавік.
На возеры 1886 астравоў, найбуйнейшы з якіх Вірмайлансаары.
На беразе возера знаходзіцца горад Ямся.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 180. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пяйянне (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Lake Register
