Перайсці да зместу

Пётра Беларус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётра Беларус
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Пётр Яленскі
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, пісьменнік, паэт
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётра Беларус (сапр. Пётр Яленскі) — беларускі пісьменнік пачатку XX стагоддзя[1].

Якім Бяздольны. 1914

У 1913-15 друкаваўся ў газеце «Наша ніва». Аўтар вершаў («Мой мілы край, родная Беларусь!..»), Апавяданняў («У кузні»), публіцыстычных артыкулаў («Некалькі слоў пра Беларусь і беларускую песню»). Апавяданне «Якім Бяздольны» выйшла асобным выданнем (Вільня, 1914)[1].

Апяваў родны край, выступаў супраць непісьменнасці і бескультур'я дарэвалюцыйнай вёскі, прапагандаваў народнае мастацтва. Творы П. Беларуса носяць асветніцкі характар, у іх утрымоўваюцца матывы асуджэння сацыяльных парадкаў[1].

Паводле карэспандэнцый, жыў у в. Міршчына Лявонпальскай воласці Дзісенскага павета (цяпер Мёрскі раён). Звесткі пра дату смерці і месца пахавання не захаваліся[2].

Зноскі

  1. а б в Белорус Пётра // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 49. — 737 с.
  2. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 21 ліпеня 2024.