Пётр Міхайлавіч Брэнч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Міхайлавіч Брэнч
Сцяг Міністр мясцовай прамысловасці БССР
1951 — 24 красавіка 1953
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Папярэднік Якаў Каган
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Сакратар ЦК КПБ
19 лютага 1949 — 3 чэрвеня 1950

Нараджэнне 11 чэрвеня 1908(1908-06-11)
Смерць 10 жніўня 1990(1990-08-10) (82 гады)
Адукацыя

Пётр Міха́йлавіч Брэнч (11 чэрвеня 1908, Віцебск, Расійская імперыя10 жніўня 1990) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністр мясцовай прамысловасці БССР (19511953).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1927 годзе скончыў Віцебскую прафесійна-тэхнічную школу металістаў імя Калініна, у 1927—1928 слухач Аршанскага рабочага факультэта.

Працоўную дзейнасць пачаў на авіяцыйных заводах Масквы і Куйбышава.

З верасня 1944 па 1947 гады — інструктар Прамысловага аддзела ЦК КП(б) Беларусі, з 1947 па люты 1949 сакратар Мінскага абласнога камітэта КП(б)Б, 19 лютага 1949 года быў абраны сакратаром ЦК КП(б)Б. У 19501951 гадах намеснік, з 1951 і да скасавання Міністэрства ў 1953 годзе — міністр мясцовай прамысловасці БССР. Пасля працаваў на пасадзе 1-га намесніка міністра сельскай гаспадаркі БССР. У 1955 годзе быў абраны сакратаром Брэсцкага абласнога камітэта КП Беларусі. Са студзеня 1963 і да 1965 працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення станкабудавання і агульнага машынабудавання Беларускага СНГ і начальнікам Тэхнічнага ўпраўлення Беларускага СНГ.

Член ЦК КПБ (19491960).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]