Пётр Уладзіміравіч Уладзіміраў
Выгляд
| Пётр Уладзіміравіч Уладзіміраў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 31 снежня 1854 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1902[1][2] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | русіст, беларусазнавец, гісторык літаратуры, навуковец, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | гісторыя літаратуры |
| Месца працы | Кіеўскі ўніверсітэт |
| Навуковая ступень | доктар рускай славеснасці |
| Навуковае званне | прафесар |
| Альма-матар | Казанскі ўніверсітэт |
Пётр Уладзіміравіч Уладзіміраў (31 снежня 1854, г. Казань — 1902) — рускі гісторык літаратуры[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Доктар рускай славеснасці (1888). Скончыў Казанскі ўніверсітэт. З канца 1880-х г. праф. Кіеўскага ўніверсітэта[3].
Аўтар прац, напісаных на аснове рукапіснага і старадрукаванага матэрыялу. У кнізе «Доктар Францыск Скарына. Яго пераклады, друкаваныя выданні і мова» (1888) сабраў багаты матэрыял. Старажытную беларускую літаратуру даследаваў ў працы «Агляд паўднёварускіх і заходнерускіх помнікаў пісьменства ад XI да XVII ст.» (1890)[3].
Быў адным з аўтараў «Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона»[3].