Пётр Якаўлевіч Грыцук
Пётр Якаўлевіч Грыцук | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 мая 1927 (97 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Узнагароды і прэміі |
Пётр Якаўлевіч Грыцук (нар. 2 мая 1927, в. Імянін , Драгічынскі павет, Палескае ваяводства — пасля 2006) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Член КПСС з 1977 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачаткавую адукацыю атрымаў у мясцовай польскамоўнай школе. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР вучыўся на роднай беларускай мове, у 1941 годзе закончыў 6 класаў Імянінскай няпоўнай сярэдняй школы. Рана пачаў працаваць, дапамагаючы бацькам весці ўласную гаспадарку.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны разам з сям’ёй застаўся на акупіванай тэрыторыі. Падлеткам уключыўся ў барацьбу з нямецкімі акупантамі. Займаўся зборам харчавання, аддзення і абутку для народных мсціўцаў. У 1944 годзе усталяваў сувязь з партызанамі, стаў сувязным атрада імя Жданава брыгады імя Свярдлова, даводзілася хадзіць па заданнях за 20 км ад вёскі.
З дасягненнем прызыўнога ўзросту Пётр Грыцук быў прызваны на службу ў Савецкую армію. Служыў да 1951 года, звольнены ў запас у званні сяржанта, вярнуўся на радзіму, паступіў працаваць паляводам у калгас імя Жданава (з 1959 года— «Радзіма»).
У 1956 годзе па прапанове старшыні калгаса перайшоў скотнікам на цэнтральную жывёлагадоўчую ферму, стаў займацца адкормам і вырошчваннем цялят. З першых дзён працы праявіў энергічнасць і выключную працавітасць, вялікую любоў да жывёл. Тады на ферме адсутнічала механізацыя, работы выконваліся ўручную, многія скотнікі не вытрымлівалі цяжкой фізічнай нагрузкі і сыходзілі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве прадукцыі жывёлагадоўлі было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп и Молот».
Пётр Якаўлевіч неаднаразова ўдзельнічаў у ВДНГ СССР, быў узнагароджаны ганаровымі дыпломамі і чатырма медалямі галоўнага выставачнага камітэта. У складзе дэлегацый ён наведаў Польшчу, Венгрыю, Чэхаславакію, дзе вывучаў вопыт жывёлагадоўлі гэтых краін і дзяліўся сваімі дасягненнямі.
Абіраўся членам праўлення калгаса, дэпутатам Драгічынскага раённага і Імянінскага сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных (з 1977 г. — народных дэпутатаў). Узнагароджаны ардэнамі Леніна (22.03.1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (27.12.1976), медалямі.
У 1987 годзе выйшаў на заслужаны адпачынак. Імем героя названа вуліца ў Драгічыне.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грицук Пётр Яковлевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. Минск, 2014. С. 80.
- Грыцук Пётр Якаўлевіч // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 409.
- Грицук Пётр Яковлевич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 174.
- Грыцук Пётр Якаўлевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 179—180.
- Грыцук Пётр Якаўлевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 59.
- Панасюк, Н. Особый характер // Земные звезды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск : Беларусь, 1978. С. 81-86.
- Сяргей, А. Нашы Героі Сацыялістычнай Працы : [С. П. Ільючык, П. Я. Грыцук] / А. Сяргей // Драгічынскі веснік. 2009. 11 лістапада. С. 2.
- Супрун, С. Ушанавалі героя : [П. Я. Грыцука ў в. Імянін] / С. Супрун // Драгічынскі веснік. 2006. 13 мая. С. 2.
- Панасюк, М. Віншавалі вяскоўцы Героя : [Сацыялістычнай Працы П. Я. Грыцука] / Мікола Панасюк // Белорусская нива. 2003. 22 июля.
- Ткачук, Н. Бясконца шчаслівыя : [пра лёс сям’і Грыцукоў з в. Імянін Драгічынскага раёна] / Н. Ткачук // Народная трыбуна. 2003. 1 сакавіка.
- Петр Яковлевич и Лидия Васильевна… / фото Р. Кобяка // Народная трыбуна. 2001. 19 студзеня. С. 13.
- Сігіневіч, М. Узнагарода — аўтамабіль : [галоўны камітэт ВДНГ СССР прэміраваў даглядчыка жывёлы калгаса «Радзіма» Драгічынскага раёна П. Я. Грыцука] / М. Сігіневіч // Звязда. 1982. 28 ліпеня.
- Грыцук, П. Каму перадаць эстафету? / Пётр Грыцук // Звязда. 1981. 28 ліпеня.
- Грыцук, П. На працоўнай вахце : [даглядчык жывёлы калгаса «Радзіма» пра сваю работу] / П. Грыцук // Запаветы Леніна. Драгічын, 1981. 21 лютага.
- Трипук, И. И. Трудом добытая слава : [о животноводе колхоза «Родина» Дрогичинского района П. Я. Грицуке] / И. И. Трипук // Сельское хозяйство Белоруссии. 1978. № 5. С. 7.
- Лапшин, Ю. Трудолюбие : [о Герое Социалистического Труда П. Я. Грицукее] / Ю. Лапшин // Заря. 1966. 11 октября.
- Панасюк, М. Герой Сацыялістычнай Працы : [пра даглядчыка жывёла калгаса «Радзіма» П. Я. Грыцука] / М. Панасюк // Запаветы Леніна. Драгічын, 1966. 27 снежня.