Палескае ваяводства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палескае ваяводства
Województwo poleskie
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Брэст
Дата ўтварэння 19 лютага 1921
Дата скасавання верасень 1939
Насельніцтва ~879 000 чалавек
Шчыльнасць

20,8 чал./км²

Плошча 42 149 км²
Палескае ваяводства на карце
Часавы пояс +2
Commons-logo.svg Палескае ваяводства на Вікісховішчы

Палескае ваяводства (польск.: Województwo poleskie) — адміністрацыйная адзінка міжваеннай Польскай Рэспублікі. Утворанае 4 лютага 1921 года.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ваяводства знаходзілася ва ўсходняй Польшчы, межавала з СССР і ваяводствамі:

Сядзіба ваяводскай улады — Брэст.

Паветы[правіць | правіць зыходнік]

1 сакавіка 1921 года ваяводства было створана ў складзе 9 паветаў. 1 студзеня 1923 з некаторых гмін Лунінецкага, Сарненскага і Пінскага паветаў быў створаны дзясяты Столінский павет[1].

16 снежня 1930 Сарненскі павет быў пераведзены ў склад Валынскага ваяводства.

1 красавіка 1935 года Косаўскі павет быў скасаваны, а на яго тэрыторыі быў створаны Івацэвіцкі павет з павятовым горадам Івацэвічы.

Павет Плошча,
км²
Насельніцтва,
чал.[2]
Шчыльнасць,
чал. на км²
Павятовы горад Насельніцтва,
чал.[3]
Брэсцкі 4625 216200 46,7 POL Brześć nad Bugiem COA.svg Брэст-над-Бугам 37412
Драгічынскі 2351 97000 42,2 Coat of Arms of Drahičyn, Belarus.png Драгічын 1987
Камень-Кашырскі 3243 95000 29,2 Герб-Камінь-Каширський.jpg Камень-Кашырскі 1265
Кобрынскі 3545 114000 32,1 Kobrin COA (Grodno Governorate) (1845).png Кобрын 10068
Косаўскі 3562 83700 23,4 Coat of Arms of Kosava, Belarus.png Косаў 2433
Лунінецкі 5722 109300 19,1 Coat of Arms of Łuniniec, Belarus.svg Лунінец 8267
Пінскі 5587 183600 32,8 Coat of Arms of Pinsk, Belarus.svg Пінск 23497
Пружанскі 2644 108600 41 Coat of Arms of Pružany, Belarus.svg Пружаны 6332
Столінскі 5389 124800 23,1 Coat of Arms of Stolin, Belarus.svg Столін 4763

Гміны і населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

У склад ваяводства ўваходзілі 113 гмін.

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

У ваяводстве налічвалася 17 населеных пунктаў з гарадскімі правамі, у тым ліку: Брэст (цэнтр ваяводства), Пінск, Бяроза-Картуская, Давыд-Гарадок, Драгічын, Кобрын, Лунінец, Столін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле даных перапісу, праведзенага ўладамі 30 верасня 1921 года[4], насельніцтва Палескага ваяводства складала 879 417 чалавек, шчыльнасць — 20,8 чал. на км², самая нізкая сярод 16 ваяводстваў II Рэчы Паспалітай. Паводле даных перапісу 1931 года, насельніцтва вырасла да 1 132 200 чалавек, шчыльнасць да 31 чал. на км². 48,4 % насельніцтвы былі непісьменнымі — найбольш высокі працэнт у рэспубліцы (сярэдні ўзровень па II Рэчы Паспалітай у 1931 — 23,1 %).

Нацыянальнасць 1921 1931
Тутэйшыя[5] + беларусы 42 % 62.6 %
Палякі 25 % 15 %
Яўрэі 17 % 10 %
Украінцы[6] 8 % 5 %
Іншыя 8 % 7,4 %
Веравызнанне 1921 у тыс.
Праваслаўныя 79,2 % 697.373
Іўдзеі 12,6 % 110.639
Рымакатолікі 7,8 % 68.698
Евангелісты 0,4 % 3804

Ваяводы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Палескае ваяводства.
  2. Паводле даных перапісу 1931 года.
  3. Паводле даных перапісу 1921 года.
  4. Гісторыя горада Століна.
  5. «Мясцовыя», гэта значыць палешукі. У 1897 г. дамінавала маларуская мова, у 1919 і 1921 гг. — беларусы, у 1931 г. — тутэйшыя. Этнічная структура насельніцтва Брэсцкай вобласці.
  6. Русіны (польск.: Rusini) у перапісе 1921. Этнічная структура насельніцтва Брэсцкай вобласці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]