Підуруталагала
Выгляд
| Підуруталагала | |
|---|---|
| Найвышэйшы пункт | |
| Абсалютная вышыня | 2 524 м |
| Адносная вышыня | 2 524 м |
| Размяшчэнне | |
| 7°00′03″ пн. ш. 80°46′26″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
Підуруталагала — горная вяршыня на востраве Шры-Ланка, таксама вядомая як гара Педра.
Найвышэйшы пункт рэспублікі Шры-Ланка. Узвышаецца на 2524 м над узроўнем акіяна і на 500—700 м над прылеглым пласкагор’ем. Размешчана ў цэнтральным нагор’і Шры-Ланкі, недалёка ад горада Нувара-Элія. Мае купалападобную форму. Складзена гнейсамі і гранітамі. На вяршыні ўстаноўлены галоўны тэлевізійны транслятар краіны.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пидуруталагала (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі