Пікачу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пікачу́ (яп.: ピカチュウ Пікацю:?, англ.: Pikachu) — істота з серыі гульняў, мангі і анімэ «Пакемон», якая належыцб кампаніям Nintendo і Game Freak. Пікачу, што з'яўляецца адным з асаблівых істот выдуманым сусветам — пакемонам, быў створаны японскім гульнявым дызайнерам Хэнам Сугіморы разам з камандай распрацоўнікаў Game Freak і ўпершыню з'явіўся ў камп'ютарных гульнях Pokémon Red і Blue, а потым і ў наступных сіквелах. Пікачу лічыцца адным з самых вядомых і папулярных пакемонаў, бо з'яўляецца афіцыйным талісманам франшызы, і ў апошнія гады ён стаў абразом японскай поп-культуры[1].

Пікачу эвалюцыянуе з іншага пакемона, Пічу, а сам Пікачу пасля можа эвалюцыянаваць у Райчу. У выдуманым свеце пакемонаў Пікачу часта жывуць у хатах, лясах, на раўнінах, часам у горах і на астравах, а таксама на закінутых электрастанцыях па ўсім свеце[2]. Быўшы пакемонам электрычнага тыпу, Пікачу можа запасіць у сваіх шчочках электрычнасць і пры патрэбе атакаваць з яго дапамогай[3].

Унутрыгульнявы Покедэкс сцвярджае, што Пікчу з'яўляецца пакемонам-мышшу.

Канцэпцыя і дызайн[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваная кампаніяй Game Freak і выпушчаная Nintendo серыя гульняў Pokémon пачала шырыцца ў Японіі з 1996 года. Яе персанажамі з'яўляюцца асаблівыя істоты — пакемоны, якіх гульцы, якія завуцца трэнерамі пакемонаў, могуць лавіць, навучаць, падарожнічаць разам з імі па гульнявым свеце і ваяваць супраць іншых трэнераў[4][5]. Канцэпт Пікачу быў створаны камандай распрацоўнікаў персанажаў з Game Freak і пазней дапрацаваны мастаком Хэнам Сугіморы для гульняў Pocket Monsters Red і Green, лакалізаваных за межамі Японіі пад назвай Pokémon Red і Blue[6][7]. Паводле слоў Сатосі Тадзіры, стваральніка серыі, імя пакемона з'яўляецца камбінацыяй дзвюх японскіх гукаперайманняў: піка — гуку электрычнай іскры — і чу — піску мышы[8]. Адзін з распрацоўнікаў гульні, Дзюн'іці Масуда, адзначыў, што імя для Пікачу было стварыць складаней усяго, бо распрацоўнікі хацелі, каб імя было мілагучным як у японскай, так і ў англійскай мовах[9]. Ва ўсіх частках анімэ «Пакемон» яго агучвае сэю Ікуэ Отані[10].

Узростам усяго 40 см, маленькі Пікачу быў першым з пакемонаў электрычнага тыпу, дызайн якіх засноўваецца на канцэпцыі электрычнасці[11]. Ён з'яўляецца пакемонам-мышшу, яго цела пакрыта кароткім жоўтым мехам, а на спіне ў Пікачу дзве доўгія палоскі, афарбаваныя ў карычневы колер, як і частка маланкавістага хваста. У Пікачу доўгія, завостраныя вушы з чорным кончыкам, а на шчоках Пікачу два чырвоныя кружочкі, якія здольныя запасіць і вылучаць электрычнасць[2]. У гульні Pokémon Diamond і Pearl былі пададзены палавыя адрозненні ў Пікачу: самак Пікачу можна распазнаць па V-падобнай шчарбінцы на канцы хваста. Галоўным чынам Пікчу атакуе ворагаў электрычнасцю, што выпрацоўваецца ў яго целе. У адпаведнасці з асаблівасцямі франшызы сталыя Пікачу могуць эвалюцыянаваць, то бок ператварыцца ў зусім новы выгляд пакемона, названы Райчу, але толькі калі ў трэнера ёсць асаблівы Камень маланкі (англ.: Thunderstone). Пазней было дададзена і папярэдняе эвалюцыйнае звяно — Пічу, які эвалюцыянуе ў Пікачу толькі тады, калі пасябруе са сваім трэнерам.

Спачатку меркавалася, што Пікачу будзе талісманам серыі разам з іншым пакемонам — Клефейры, прытым галоўным будзе менавіта Клефейры, каб зрабіць серыю прывабнейшай» для пакупнікоў. Аднак з пачаткам здымак анімэ-серыяла Пікачу быў абраны як адзіны талісман у надзеі ўплываць на жаночую аўдыторыю і іх матак. Вырашальным фактарам стаў колер пакемона, бо жоўты з'яўляецца адным з асноўных колераў, з-за чаго дзеці могуць лёгка адрозніць яго на адлегласці. Таксама да ўвагі быў прыняты той факт, што ў той час з усіх канкуруючых талісманаў жоўтага колеру быў толькі Віні-Пух кампаніі Disney[12]. Хоць Тадзіры разумеў, што хлопчыкам і дзяўчынкам падабаецца Пікачу, ідэя зрабіць гэтага пакемона талісманам прыналежала не яму, і пазней ён заяўляў, што дзеці аддавалі перавагу канцэнтраваць сваю ўвагу толькі на Пікачу і з-за гэтага не так моцна сачылі за адносінамі паміж іншымі галоўнымі персанажамі анімэ[8].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Джозеф Тобін Pikachu's Global Adventure: The Rise and Fall of Pokémon — Duke University Press, 2004. — ISBN 0-8223-3287-6.
  2. 2,0 2,1 Game Freak (2007-04-22). Pokémon Diamond. Nintendo DS. Nintendo. "Пікачу жывуць чародамі ў лясах. Электрычнасць запасіцца ў шчоках пакемона.". 
  3. Sora Ltd. (2008-01-31). Super Smash Bros. Brawl. Wii. Nintendo. "Калі небяспека падыходзіць блізка, Пікачу б'е ворага токам з дапамогай маленькіх электрычных мяшэчкаў у сваіх шчоках.". 
  4. Game Freak (30 сентября 1998 года). Pokémon Red і Blue, Instruction manual. Nintendo. pp. 6–7. 
  5. Game Freak (30 верасня 1998 года). Pokémon Red і Blue, Instruction manual. Nintendo. p. 11. 
  6. 2. 一新されたポケモンの世界. Nintendo.com. Nintendo. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 8 верасня 2012 года.
  7. Сцюарт Бішап Game Freak on Pokémon!. CVG (20 марта 2003 года). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2008. Праверана 8 верасня 2012 года.
  8. 8,0 8,1 The Ultimate Game Freak // Time Asia. — 22 лістапада 1999 года. — Т. 154. — № 20. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2010.
  9. Мак-Кінлі Нобл Pokemon Platinum: Developer Interview!. GamePro (23 сакавіка 2009 года). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2009. Праверана 8 верасня 2012 года.
  10. Барыс Іваноў Пикатю/Пикачу. Аниме и манга в России. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2012. Праверана 14 верасня 2012.
  11. 『ポケットモンスター』スタッフインタビュー (Japanese). Nintendo. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2012. Праверана 8 верасня 2012 года.
  12. Pikachu's Global Adventure: The Rise and Fall of Pokémon — Duke University Press, 2004. — С. 65–66. — ISBN 0-8223-3287-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]