Пакемон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афіцыйны англійскі і міжнародны лагатып серыі «Пакемон»

«Пакемон» (яп.: ポケットモンスター покэтто монсута, англ.: Pokémon, ад англ.: Pocket Monster — «кішэнны монстр»[1]) — звышпапулярная медыяфраншыза, створаная Сатошы Таджыры ў 1996 годзе. Таварны знак «Пакемон» належыць Nintendo, адной з найбуйнейшых фірмаў-распрацоўшчыкаў камп'ютарных гульняў. «Пакемон» упершыню з'явіўся як пара гульняў для Game Boy, распрацаваных студыяй Game Freak. «Пакемон» стаў другой у свеце па папулярнасці серыяй камп'ютарных гульняў, саступіўшы толькі іншай серыі гульняў Nintendo, Mario[2][3]. Па матывах гульняў існуе анімэ, якое карыстаецца каласальным поспехам у свеце, а таксама манга, калекцыйная картачная гульня і іншыя спадарожныя тавары.

Само слова «пакемон» азначае выдуманую істоту, якая валодае звышнатуральнымі здольнасцямі. На дадзены момант існуе 718 разнавіднасцей пакемонаў[4]. У выдуманым сусвеце «Пакемона» людзі, якія завуцца трэнерамі пакемонаў, навучаюць іх для бітваў з пакемонамі іншых трэнераў. Баі праходзяць да моманту, пакуль адзін з пакемонаў не падае без прытомнасці або яго трэнер не здаецца, — да смерці сутычкі не даходзяць. Як правіла, моцныя і дасведчаныя трэнеры пакемонаў карыстаюцца павагай.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Свайдер, Мэтт. The Pokemon Series Pokedex @ Gaming Target. Gaming Target. Gaming Target. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2012. Праверана 19 чэрвеня 2012 года.
  2. Бойез, Эмма. UK paper names top game franchises. GameSpot (10 студзеня 2007 года). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2012. Праверана 19 чэрвеня 2012 года.
  3. Говорун, Константин. Легенда о Зельде(недаступная спасылка). Страна игр (29 студзеня 2009 года). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2012. Праверана 12 лютага 2012.
  4. X & Y Pokédex. Serebii.net. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2014. Праверана 19 кастрычніка 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]