Пікельхельм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ота фон Бісмарк насіў металічны пікельхельм.

Пікельхельм (множ. Pickelhauben; ад стар ням.: Pickel = 'пункт' ці 'кайло', і Haube = 'капялюш', агульная назва для галаўнога ўбору); таксама пікельхаўбэ — востраверхні шалом, які насілі ў XIX і XX стагоддзі нямецкае войска, пажарныя і паліцыя. Ён найбольш блізка звязаны з прускай і нямецкай арміямі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пікельхельм быў першапачаткова распрацаваны ў 1842 годзе каралём Фрыдрыхам Вільгельмам IV Прускім.

Фрыдрых Вільгельм IV каралеўскім указам ўвёў пікельхельм для большай часткі прускай пяхоты 23 кастрычніка 1842. Пікельхельм хутка распаўсюдзіўся сярод іншых нямецкіх дзяржаў. Вялікае герцагства Альденбургскае прыняло яго ў 1849, Вялікае герцагства Бадэн - у 1870, а У 1887 Баварскае каралеўства стала апошняй нямецкай дзяржавай, якая ўвяла пікельхельм.

У другой палове XIX стагоддзя, акрамя Расіі, арміі мноства дзяржаў (уключаючы Калумбію, Чылі, Мексіку, Партугалію, Нарвегію і Швецыю) прынялі пікельхельм ці падобныя шаломы. Пікельхельм таксама паўплываў на дызайн брытанскага вайсковага трапічнага шалома і на дызайн паліцэйскага шалома (Home Service helmet), які выкарыстоўваецца ў Англіі да гэтага часу.

Аснова пікельхельма зроблена з умацаванай (варанай) скуры, апрацаванай для надання глянцава-чорнага бляску, і ўзмоцнены металічным аздабленнем (звычайна, пазалочанай або срэбнай для афіцэраў), якая ўключала металічны шып у навершы. Першыя асобнікі шаломаў былі высокімі, але паступова іх вышыню паменшылі, і шалом стаў больш пасаваць па форме для галавы. Спроба зменшыць вагу шалома шляхам памяншэння пярэдняга і задняга брылёў, прынятая ў 1867 годзе, поспеху не мела.

У некаторых артылерысцкіх нямецкіх частках, выкарыстоўвалі замест шыпа шарападобнае ўпрыгожванне. Да пачатку Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе чорныя ці белыя плюмажы, якія здымаліся, насілі з пікельхельмам у поўнай параднай форме нямецкія генералы, штабныя афіцэры, драгуны, пяхота Прускай арміі (Garde du Corps) і шмат лінейных пяхотных палкоў, як адмысловую адзнаку адрознення.

Акрамя ўпрыгожвання шыпа, магчыма, адметнай асаблівасцю пікельхельму была накладная кукарда, якая пазначала нумар палка. Найбольш распаўсюджаная какрада з вялікім крылатым арлом - эмблема Прусіі. Мелі свае какарды Баварыя, Вюртэмберг, Бадэн і іншыя нямецкія землі. У Расіі ў якасці какарды выкарыстоўваўся малюнак дзяржаўнага герба — двухгаловага арла. Нямецкі вайсковы пікельхельм меў таксама дзве круглыя какарды з бакоў, для мацаваьня падбародкавых рамянёў. Нацыянальная кукарда была чырвона-чорна-белага колеру. Левая кукарда выкарыстоўвалася, каб пазначыць правінцыю, да якой належаў салдат (чорна-белая - Прусія, бела-блакітная — Баварыя, і г.д)