Пілатус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пілатус

Пілатус (ням.: Pilatus; фр.: Pilatus) — горны масіў у швейцарскіх Альпах, на мяжы кантонаў Обвальдэн, Нідвальдэн і Люцэрн, і яго галоўная вяршыня (2128,5 м, называецца таксама Тамлісхорн).

У аснове назвы ляжыць лацінскае слова pilleatus («у лямцавым капелюшы»).

Да вяршыні Пілатуса вядзе канатная дарога з Крынса. Першым ўздым на гару апісаў у 1555 г. Конрад Геснер.