Піліпка (мультфільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ПіліпкаM:
Жанр казка
На аснове беларускай казкі «Піліпка»
Студыя Беларусьфільм
Краіна
Прэм’ера 2012
IMDb ID 3674930

«Піліпка» — мультыплікацыйны фільм. Зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Таццянай Кубліцкай.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У аснову сюжэту карціны «Піліпка» пакладзена беларуская народная казка пра маленькага хлопчыка, які сваёй дабрынёй здолеў змякчыць сэрца злой Бабы Ягі і тым самым выратаваць сваё жыццё.

Хлопчык і ведзьма («Піліпка-сынок», «Піліпка і ведзьма») — сюжэт усходнеславянскіх народных казак.

Мультфільм рабілі з разлікам на дашкольнікаў і вучняў малодшай школы. Асаблівую цеплыню дадае стужцы тэхніка камп’ютарнай перакладкі, дзякуючы якой героі крыху падобныя на папяровых лялек[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Гран-пры конкурсу анімацыйных фільмаў X Міжнароднага дабрачыннага кінафестывалю «Прамяністы анёл» (Масква).
  • Прызнаны лепшым на 53-м Міжнародным кінафестывалі фільмаў для дзяцей і юнацтва ў Зліне (Чэхія).
  • Найлепшы фільм для маленькіх па выніках маскоўскага фестывалю «Сказка» у 2012 годзе.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. naviny.by Архівавана 17 красавіка 2017.