Пірс Гавестан
П'ер або Пірс Гавестан, 1-ы граф Корнуал (англ.: Piers Gaveston, 1st Earl of Cornwall; каля 1284 — 1312) — сябар дзяцінства, фаварыт і меркаваны палюбоўнік англійскага караля Эдуарда II.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын гасконскага рыцара, выхоўваўся разам з будучым каралём Эдуардам II. Іх блізкасць і ўплыў Гавестана на прынца ўстрывожылі Эдуарда I, які ў 1307 годзе адправіў маладога чалавека ў Францыю. Праз некалькі месяцаў Эдуард II змяніў бацьку на прастоле. Перш за ўсё ён вярнуў Гавестана да двара, дараваў яму тытул графа Корнуала і ажаніў са сваёй пляменніцай.
Падчас знаходжання караля ў Францыі ў 1308 годзе Гавестан фактычна кіраваў дзяржавай. Яго напышлівыя паводзіны і поспехі на турнірах выклікала ў іншых баронаў (за выключэннем Роджэра Морцімера і Х'ю Дыспенсера) нянавісць да яго. На каранацыю свайго таварыша ён з'явіўся ў абуральным уборы — каралеўскім пурпуры. Каб суняць нараканне баронаў, Эдуард адправіў Гавестана ў Ірландыю.
Вяртанне Гавестана да двара ў ліпені 1309 года справакавала новае супрацьстаянне манарха з буйнымі феадаламі. У 1311 годзе кароль пагадзіўся на вечнае выгнанне Гавестана з тэрыторыі дзяржавы. У наступным годзе Гавестан тайна вярнуўся з Фландрыі і закрыўся з каралём у замку Скарбара, дзе іх аблажылі мяцежныя бароны.
Пакуль кароль ездзіў па краіне, збіраючы армію, Гавестан здаўся на літасць графа Пембрука. Неўзабаве яго перахапіў іншы магутны феадал, граф Уорык. Ён павёз Гавестана палонным у свой фамільны замак, дзе яго забілі два валійцы, пратыкнуўшы Гавестана мячом наскрозь і абезгаловіўшы яго, калі ён паміраў, лежачы на траве. Па загадзе караля яго цела было пахавана з усімі ўшанаваннямі. Стрыечны брат караля, граф Ланкастэр, быў адданы суду як ініцыятар цкавання на Гавестана і пакараны смерцю. Ствараецца ўражанне, што Томаса Ланкастэра пакаралі смерцю адразу пасля смерці Гавестана. Гэта не так: ён пражыў яшчэ 10 гадоў, узначаліў мяцеж ужо супраць іншага фаварыта караля — Дыспенсера і быў пакараны смерцю ў 1322 годзе.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Гавестан — адзін з галоўных герояў п'есы «Эдуард II» К. Марло, якая лягла ў аснову скандальна вядомага фільма Дэрэка Джармена.
- Імя Гавестана носіць сакрэтнае оксфардскае таварыства, члены якога, па чутках, аддаюцца сексуальным оргіям.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Hamilton, J.S. Piers Gaveston: Earl of Cornwall 1307—1312. Wayne State University Press, 1988.