Барон
Баро́н (ад познелац.: baro - слова франкскага паходжання з першапачатковым значэннем — чалавек, мужчына) — у сярэдневяковай феадальнай Заходняй Еўропе буйны валадарны дваранін і феадальны сеньёр, непасрэдны васал караля, пазней проста ганаровы дваранскі тытул (жанчына — баранеса). Напрыклад, тытул барона ў Англіі (дзе ён захоўваецца і дагэтуль) — гэта тытул малодшага пэра, і размяшчаецца ў іерархічнай сістэме ніжэй тытула віконта, займаючы апошняе месца ў іерархіі тытулаў вышэйшага дваранства (пэраў); у Германіі гэты тытул стаяў ніжэй графскага.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).