Пітэр Гэбрыел
Выгляд
Пітэр Браян Гэбрыел (англ.: Peter Brian Gabriel, нар. 13 лютага 1950) — англійскі спявак, аўтар песень і музычны прадзюсар. Пачынаў кар’еру вакалістам, флейтыстам і перкусіяністам брытанскага прог-рок-гурта Genesis, затым пачаў паспяховую сольную кар’еру, быў прадзюсарам вялікай колькасці запісаў этна-выканаўцаў, вядомы сваёй гуманітарнай дзейнасцю.
У 2002 годзе альбом «Passion: Music for The Last Temptation of Christ» Пітэра Гэбрыела з музыкай для фільма «Апошняя спакуса Хрыста» быў уключаны ў рэйтынг 25 самых уплывовых эмбіент-альбомаў усіх часоў (англ.: The 25 Most Influential Ambient Albums Of All Time). З’яўляецца лаўрэатам прэмій «Грэмі» і Polar Music Prize.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
- Peter Gabriel (1977; вядомы як Peter Gabriel 1 і Car)
- Peter Gabriel (1978; вядомы як Peter Gabriel 2 і Scratch)
- Peter Gabriel (1980; вядомы як Peter Gabriel 3 і Melt)
- Peter Gabriel (1982; вядомы як Peter Gabriel 4 і Security)
- So (1986)
- Us (1992)
- Up (2002)
- Scratch My Back (2010)
- New Blood (2011)
- I/O (2023)
- O\I (2026)
Саўндтрэкі
- Birdy (1985)
- Passion (1989)
- OVO (2000)
- Long Walk Home (2002)
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Peter Brian Gabriel // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Peter Gabriel // Peter Gabriel Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 5 жніўня 2023.
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage