П’емонцкая мова
Выгляд
| П’емонцкая мова | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | Piemontèis |
| Краіны | Італія |
| Рэгіёны | П’емонт |
| Афіцыйны статус | П’емонт |
| Агульная колькасць носьбітаў | 2 млн. |
| Статус | ёсць пагроза знікнення[d][1] |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўропы |
| П’емонцкая | |
| Пісьменнасць | лацінская |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | roa |
| ISO 639-3 | pms |
| WALS | itu |
| Atlas of the World’s Languages in Danger | 399 |
| Ethnologue | pms |
| ELCat | 3273 |
| IETF | pms |
| Glottolog | piem1238 |
П’емонцкая мова (п’ем.: lenga piemontèisa) — адна з гальска-італійскіх моваў, распаўсюджаная на паўночным захадзе Італіі ў рэгіёне П’емонт. Традыцыйна адносіцца да «італійскіх дыялектаў». На гэтай мове размаўляюць каля 2 мільёнаў чалавек.
Многія еўрапейскія і амерыканскія лінгвісты лічаць п’емонцкую самастойнай мовай, але ў Італіі яна звычайна лічыцца дыялектам[2]. П’емонцкая мова мае вызначаны афіцыйны статус, прызнаны рэгіянальным урадам П’емонта, але не ўрадам Італіі[2].
П’емонцкая была роднай мовай эмігрантаў, якія ў перыяд з 1850 па 1950 гады з’язджалі з П’емонта ў Францыю, Бразілію, ЗША, Аргенціну, Уругвай і іншыя краіны.
Зноскі
- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger — Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры. Праверана 24 чэрвеня 2018.
- ↑ а б La Stampa. Per la Consulta il piemontese non è una lingua(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана May 14, 2010.