Пітэр Джон Мэё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П. Мэё)
Пітэр Джон Мэё
Дата нараджэння 16 лютага 1944(1944-02-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 2004
Род дзейнасці мовазнавец, славіст
Месца працы
Альма-матар

Пітэр Джон Мэё (Peter John Mayo; 16 лютага 1944, Лондан — 2004) — англійскі мовазнавец-славіст. Доктар філалогіі (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Бірмінгемскі ўніверсітэт (1966). У 1969—97 выкладчык Шэфілдскага ўніверсітэта, з 1998 — універсітэта г. Эксетэр. Член Брытанскай універсітэцкай асацыяцыі славістаў (у 1978—80 г. яе сакратар), а таксама Асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы. Член Англа-беларускага таварыства.

Даследаваў лексікаграфію, марфалогію і сінтаксіс беларускай і рускай моў. Аўтар «Граматыкі беларускай мовы» (A Grammar of Byelorussian. — Sheffield, 1976), раздзела «Беларуская мова» ў калектыўнай манаграфіі «Славянскія мовы» (The Slavonic Languages. — London,1993), шматлікіх артыкулаў па беларускай і славяназнаўчай тэматыцы. Аўтар рэцэнзій на беларускія мовазнаўчыя даследаванні, падручнікі, слоўнікі. У 1979—88 рэдактар «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), з 1989 — славянскага аддзела рэфератыўнага бібліяграфічнага даведніка «Modern Languages Studies» («Сучасныя лінгвістычныя даследаванні»). Займаўся падрыхтоўкай англа-беларускага слоўніка, варыянт якога выйшаў у Мінску ў 1995 г. як «Кішэнны англа-беларуска-рускі слоўнік». Вялікая картатэка Пітэра Мэё, рыхтаваная для слоўніка з дапамогай беларускага пасольства ў Лондане, была перададзена ў Мінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Англійска-беларускі слоўнік = English-Belarusian Dictionary / Т.М. Суша [і інш.]. – Мінск : Вышэйшая школа, 2013. – 765 c.
  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн., 2010.
  • Суша Т., Мэё // БЭ у 18 т. Т. 11. — Мн., 2000.