The Journal of Belarusian Studies

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з The Journal of Byelorussian Studies)
Jump to navigation Jump to search

The Journal of Belarusian Studies («Джорнал ов беларашн стадыз», «Часопіс беларускіх даследаванняў», раней вядомы як The Journal of Byelorussian Studies) — часопіс, які выдаецца Цэнтрам Астрагорскага ў сапрацы з Англа-беларускаім таварыствам ў Вялікабрытаніі. Выдаваўся ў 1965-88 у Лондане на англійскай мове 1 раз у год. Адноўлены ў 2013.

Рэдактары Арнольд Макмілін (1965—71), Джым Дынглі (1972—79), Пітэр Джон Мэё (1980—88), Яраслаў Крывой (з 2013).

Распаўсюджваўся ва ўніверсітэцкія і грамадскія бібліятэкі, навуковыя ўстановы, суполкі, таварыствы ў Англіі, ЗША, Канадзе, Ізраілі, Германіі, Польшчы і іншых краінах Усходняй Еўропы, а таксама на Беларусі (да пач. 1990-х г. знаходзіўся ў спецсховах). Дасылаўся індывідуальным падпісчыкам.

Друкаваў працы беларускіх даследчыкаў на эміграцыі і замежных вучоных па гісторыі Беларусі, беларусазнаўстве, беларускай культуры, літаратуразнаўстве, мовазнаўстве і інш. Публікацыі часопіса вызначаюцца грунтоўнай крыніцазнаўчай базай, выкарыстаннем шматлікіх дакументаў па гісторыі Беларусі з архіваў і бібліятэк на Захадзе, даследаванняў, зробленых на Беларусі. У 1972—79 друкаваў «выбраную беларускую бібліяграфію» (складальнік Аляксандр Надсан) публікацый пра Беларусь замежных аўтараў і даследчыкаў на Беларусі, навуковыя працы інстытутаў гісторыі, літаратуры і мовазнаўства АН Беларусі. У раздзеле «Беларуская хроніка» (да 1980) асвятляў міжнародную дзейнасць Беларусі ў ААН, ЮНЕСКА, Міжнароднай арганізацыі працы, эканамічнае, рэлігійнае і грамадска-палітычнае жыццё беларускай дыяспары.

Да 1988 выйшаў 21 нумар у 6 тамах, у т.л. 2 здвоеныя. З 2013 выдаецца штогадова.

Часопіс індэксуецца вядучымі навуковымі базамі дадзеных, улючаючы SCOPUS, EBSCO, ERIH PLUS, Elsevier, Google Scholar.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн., 2010.
  • Языковіч Л. «Джорнал ов беларашн стадыз» // БЭ у 18 т. Т. 6. — Мн., 1998.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]