Перайсці да зместу

РГД-5

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

РГД-5 (ручная граната, дыстанцыйная, Індэкс ГРАУ — 57-Г-717) — савецкая наступальная ручная граната, належыць да проціпяхотных аскепкавых ручных гранатаў дыстанцыйнага дзеяння наступальнага тыпу.

Граната прызначана для паразы асабовага складу суперніка аскепкамі корпуса пры сваім выбуху. Цэлі граната дасягае за кошт кідка рукой. Дыстанцыйнага дзеяння — азначае, што граната выбухне праз вызначаны час (3,2—4,2 секунды) пасля таго, як яе выпусцяць, незалежна ад іншых умоў. Граната РГД-5 — наступальнага тыпу. Гэта азначае, што аскепкі гранаты маюць невялікую масу і ляцяць на далёкасць меншую, чым магчымая далёкасць кідка.

Характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Маса, кг: 0,31
  • Даўжыня, мм: 114
  • Дыяметр, мм: 56,8
  • Выбуховае рэчыва: траціл
  • Маса выбуховага рэчыва, кг: 0,11
  • Механізм дэтанацыі: Запал УЗРГ, УЗРГМ, ці УЗРГМ-2
  • Час гарэння запавольніка запала 3,2—4,2 секунды.

Звонку граната мае авальны корпус з тонкай сталі. Абцякальны корпус сабраны з верхняй і ніжняй частак, кожная з якіх улучае вонкавую абалонку і ўкладыш. Адтуліна для запала пры захоўванні зачыняецца пластмасавым коркам. Маса гранаты з запалам 310 г. Зарад выбуховага рэчыва — траціл масай 110 грам. Далёкасць разлёту аскепкаў — 30 метраў.

Запал гранаты ўніверсальны, прыдатны таксама да гранатаў РГ-42 і Ф-1. Марка запала: УЗРГ, УЗРГМ (з другой паловы 1950-х гадоў), ці УЗРГМ-2. Усе гэтыя запалы ўзаемазаменныя. Адтуліна для запала ў корпусе гранаты зачынена пластмасавым коркам, каб не трапляў бруд.

Для ўжывання гранаты трэба разагнуць вусікі засцерагальнай чакі, узяць гранату ў правую руку так, каб пальцы прыціскалі рычаг да корпуса.

Перад кіданнем гранаты, прасунуўшы ўказальны палец левай рукі ў кольца чакі, выдраць чаку. Граната можа працягваць заставацца ў руцэ колькі заўгодна, бо пакуль не адпушчаны рычаг, ударнік запала не можа пабіць капсуль.

Пасля выбару моманту кідка і цэлі кінуць гранату ў цэль. У гэты момант рычаг пад уплывам спружыны ўдарніка павернецца, вызваляючы ўдарнік, і адляціць убок. Ударнік насячэ капсуль і праз 3,2?4,2 секунды адбудзецца выбух.

Граната РГД-5 прынята на ўзбраенне ў 1954 годзе, наўзамен наступальнай гранаты РГ-42. Досвед Другой сусветнай вайны паказаў, што далёкасць разлёту аскепкаў РГ-42 часам перавышала далёкасць кідка, ствараючы пагрозу паразы кідальніка.

Навучальна-імітацыйная мадыфікацыя гранаты завецца УРГ-Н (навучальная ручная граната — наступальная).