Рабатызаваная хірургія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хірург-робат «Da Vinci» — рабатызаваная хірургічная сістэма. Выкарыстоўваецца ў уралогіі пры хірургічным лячэнні рака прадсталёвай залозы, нырак, мачавой бурбалкі і ў гінекалогіі.

Рабатызаваная хірургія — хірургія з выкарыстаннем робата падчас аператыўнага ўмяшання. Выкарыстанне робатаў дазволіла ўсталяваць два унікальных напрамку ў медыцыне:

  • першы напрамак — гэта тэлехірургія: хірург кіруе робатам падчас аператыўнага ўмяшання, непасрэдна не кантактуючы з пацыентам;
  • другі напрамак — гэта хірургія з мінімальным умяшаннем.

Рабатызаваная хірургія шырока распаўсюджваецца па ўсім свеце, бо выкарыстанне гэтай тэхналогіі можа дазволіць рабіць многія аператыўнага ўмяшання, якія лічыліся раней немагчымымі.

Перавагі рабатызаванай хірургіі[правіць | правіць зыходнік]

Аператыўнае ўмяшанне з дапамогай робата ажыццяўляецца праз вельмі невялікія адтуліны (лапараскапічный доступ) і пакідае толькі некалькі невялікіх метак, якія хутка гояцца. Пры гэтым робат знаходзіцца пад поўным кантролем хірурга і асістэнтаў. Рызыка пры апераванні зводзіцца да нуля, а ў пацыента практычна не застаецца пасляаперацыйных шнараў.

Недахопы рабатызаванай хірургіі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны мінус рабатызаванай хірургіі — высокі кошт аператыўнага ўмяшання (абумоўліваецца высокай коштам робатаў). Эмет Коўл (тэхаскі спецыяліст па рабатызаваных хірургіі) сцвярджае: каб зрабіць апарат «Da Vinci» рэнтабельным, клініцы трэба на працягу шасці гадоў штогод праводзіць 150—300 аператыўных умяшанняў з ужываннем гэтай сістэмы[1].

Зноскі

  1. Как в Женеве роботы помогают хирургам (руск.) . swissinfo.ch. Праверана 31 мая 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]