Рагачоўская воласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Рагачоўская воласць — буйны маёнтак і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка XIV—XVI ст. у ВКЛ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XIV ст. воласць належала князю Ю. Талочку, потым — вял.кн. Вітаўту.

У 1397 годзе Вітаўт вылучыў са складу Рагачоўскай воласці «Бярэзінскую зямлю» і перадаў яе ў склад суседняга маёнтка Стрэшын, які належаў Віленскаму капітулу. У 1440-я гады з Рагачоўскай воласці вылучаны маёнткі Плясовічы і Ціхінічы, перададзеныя, адпаведна, панам Доўкшу і Альгішу. У 1465 годзе воласць дадзена ўцекламу з Масквы кн. бароўскаму І. В. Яраславічу, потым пацверджана яго сыну Ф. І. Яраславічу, які ў 1509 годзе завяшчаў яе вял.кн. Жыгімонту Старому. Жыгімонт уступіў ва ўладанне воласцю ў 1519 годзе і падарыў яе сваёй жонцы Боне Сфорцы.

Да 1556 года Рагачоўская воласць кіравалася намеснікамі каралевы Боны. З 1556 года пераўтворана ў дзяржаўнае Рагачоўскае староства.

Намеснікі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1534—1539 — Іван Міхайлавіч[1]
  • 1545 — Міхно Якубовіч.
  • 1549—1552 — Павел Папяльжынскі (арандатар «дзяржаўца» каралевы Боны).
  • 1552 — Багдан Долмат
  • 1555 — Мацей Вайцяховіч.

Зноскі

  1. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX. — Warszawa, 1880—1914. — S. 687—688;

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Насевіч В. Рагачоўская воласць // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 41;
  • Насевіч В. Л. Рагачоўская воласць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13. — С. 197.