Раду Албат
| | |
| Нарадзіўся |
11 лістапада 1989 (36 гадоў) Кішынёў, Малдова |
| Грамадзянства |
|
| Рэзідэнцыя | |
| Рост | 175 см |
| Вага | 69 кг[1] |
| Прафесійная кар’ера | 2006–... |
| Вядучая рука | правая (двухручны бэкхенд) |
| Прызавыя грошы | $748,426 |
| Адзіночны разрад | |
| Вынікі (в/п) | 20-23 |
| Тытулы | 0 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 85 (24 жніўня 2015) |
| Цяперашні рэйтынг | 101 (19 верасня 2016) |
| Турніры серыі Вялікага шлема | |
| Аўстралія | другі квал. раўнд (2012, 2013, 2015, 2016) |
| Францыя | 1/64 фіналу (2016) |
| ЗША | 1/64 фіналу (2014, 2015, 2016) |
| Парны разрад | |
| Вынікі (в/п) | 13–14 |
| Тытулы | 1 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 68 (22 чэрвеня 2015) |
| Цяперашні рэйтынг | 259 (19 верасня 2016) |
| Турніры серыі Вялікага шлема | |
| Аўстралія | 1/32 фіналу (2016) |
| Францыя | чвэрцьфінал (2015) |
| ЗША | 1/32 фіналу (2015) |
| Апошняе абнаўленне: 21 верасня 2016 | |
Раду Албат (рум.: Radu Albot; нар. 1989, Кішынёў) — малдоўскі тэнісіст[2].
Біяграфія і кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 11 лістапада 1989 года ў Кішынёве, Малдаўскай ССР, цяпер Рэспублікі Малдова.
У тэнісны спорт Раду прывёў яго бацька Уладзімір, які спачатку трэнаваў сына[3].
У шаснаццаць ён займаў другі радок лепшых тэнісістаў сярод юнакоў у Еўропе, неўзабаве дасягнуўшы адзінаццатай пазіцыі ў сусветным рэйтынгу юніёраў. У 2006 годзе ён стаў прафесіяналам.
Выйграваў два адзіночныя і адзін парны тытул тура ATP Challenger, чатырнаццаць адзіночных і сем парных тытулаў ITF Futures, а таксама адзін парны тытул ATP World Tour. Быў рэгулярным членам каманды Рэспублікі Малдова на Кубках Дэвіса з 2007 года.
Дасягнуўшы 3 жніўня 2015 года пазіцыі ў рэйтынгу ATP № 99, Раду Албот стаў першым малдоўскім тэнісістам у ТОП-100. Сваёй найвышэйшай пазіцыі ў рэйтынгу — № 85, дасягнуў 24 жніўня 2015 года.
Адначасна са спартыўнай кар'ерай, Раду Албат з'яўляецца супрацоўнікам службы грамадзянскай абароны і надзвычайных сітуацый Малдовы, маючы званне лейтэнанта.
Зноскі
- ↑ а б Association of Tennis Professionals website
- ↑ Раду Албот
- ↑ Молдавский теннис - Раду Албот
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Раду Албат- Раду Албот (Radu Albot)
- Профіль на сайце ATP тура (англ.)
- Профіль на сайце Кубка Дэвіса (англ.)